Вы тут

Ліст


Спазнаваць свет і сябе ў гэтым свеце, прапускаючы праз сэрца ўсе яго праявы: дабрыню, раўнадушша, каханне, роспач, надзею, расчараванне. Увасабляць Перажытае ў слова. Пісаць так, як адчуваеш – шчыра, нічога не ўтойваючы, але тонка і далікатна. Гэтым дарам – пераплаўляць у мастацкае слова свае пачуцці – надзелена маладая азербайджанская паэтэса Лэйла Аліева, чый зборнік вершаў “Ліст” пабачыў свет у Выдавецкім доме “Звязда”.

Лэйла Аліева – грамадскі дзеяч, галоўны рэдактар часопіса “Баку”, віцэ-прэзідэнт Фонда Гейдара Аліева і старшыня прадстаўніцтва Фонда ў Расіі, старшыня Азербайджанскай моладзевай арганізацыі Расіі. Творчасць – таксама значная складовая яе жыцця: Лэйла не толькі піша вершы, але і займаецца мастацкай дзейнасцю, рэжысурай фільмаў. Вось як ацаніла яе паэзію  Афаг Масуд, пісьменніца, заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджана: “Гэтыя трапяткія, як крылы матылькоў, вершы маюць сілу супрацьстаяць самым разбуральным ударам жыцця, якія пагражаюць разбіць Тонкі Дух Адчуванняў, і перамагчы…”

Варта адзначыць, што перакладам вершаў на беларускую мову займалася Таццяна Сівец, таленавітая беларуская літаратарка. Дзякуючы яе творчаму пераасэнсаванню і мастацкаму аздабленню глыбока асабістых радкоў кранальнае слова Лэйлы Аліевай загучала і на беларускай мове.


Каб набыць кнігу па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі) звяртайцеся ў Выдавецкі дом «Звязда» па тэлефонах:

 

Чтобы купить книгу по специальной цене (без торговой наценки) обращайтесь в Издательский дом «Звязда» по телефонам:

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як уменне ўвасабляць ідэі ў дзеянні можа падрыхтаваць да дарослага жыцця

Як уменне ўвасабляць ідэі ў дзеянні можа падрыхтаваць да дарослага жыцця

Вывучэнне прадпрымальніцтва ў школе — выдатная прафарыентацыя.

Калейдаскоп

Дзіяна Громава: Мае слухачы растуць разам са мной

Дзіяна Громава: Мае слухачы растуць разам са мной

Упершыню дзяўчына выйшла на сцэну ў пяцігадовым узросце. 

Грамадства

Як выратаваць прадукты ад выкідвання на сметніцу

Як выратаваць прадукты ад выкідвання на сметніцу

​Па статыстыцы, беларусы выкідаюць 30 працэнтаў ежы, якую купляюць. 

Спорт

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

111-ы чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні пачынаецца на «Мінск-Арэне» жаночымі выступленнямі адзіночак.