Вы тут

ХV Сусветны кангрэс рускай прэсы


ХV Сусветны кангрэс рускай прэсы завяршыў сваю работу ў Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сусветны кангрэс рускай прэсы — традыцыйная сустрэча кіраўнікоў і журналістаў рускамоўных СМІ замежжа. У 2013 годзе гэты прадстаўнічы форум з 19 па 23 чэрвеня прымала Беларусь.

Форум аб'яднаў больш за 200 прадстаўнікоў рускіх дыяспар прыкладна 60 краін — галоўных рэдактараў, выдаўцоў і вядучых журналістаў рускага замежжа.

У адкрыцці пленарнага пасяджэння ў Нацыянальнай бібліятэцы ўзяў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

На секцыях кангрэса яго ўдзельнікі абмеркавалі найбольш важныя аспекты ўплыву новых медыя на становішча традыцыйных рускіх СМІ за мяжой. Далей праграмай кангрэса было прадугледжана наведванне Нясвіжа, Брэсцкай крэпасці, дзе ў ноч на 22 чэрвеня эксперты далучыліся да памятных мерапрыемстваў, прысвечаных пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі форуму пабывалі таксама ў Нацыянальным парку "Белавежская пушча". Мяркуецца, што наступны кангрэс пройдзе ў Кітаі. У Беларусі форум прайшоў пры падтрымцы інфармацыйнага агенцтва Расіі ИТАР-ТАСС, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства замежных спраў і іншых органаў дзяржаўнага кіравання.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.