Вы тут

Для віляйчан адкрыўся "Кругагляд"


"Ты мудрая і шчодрая, як добры чалавек... Гэтыя словы юныя віляйчане, удзельнікі фальклорнага гурта "Званочкі" пачатковай школы №6, адрасавалі кнізе. Па сутнасці, дзіцячы творчы калектыў стварыў каларытную па ўзоры мастацкую канву свята, прымеркаванага да новага дня нараджэння "Кругагляду".

Паўгода таму, згодна з рашэннем адкрытага акцыянернага таварыства "Белкніга", кнігарня закрылася на капітальны рамонт. Пасля таго, як над яе фасадам і інтэр'ерам папрацавалі будаўнікі і дызайнеры, крама набыла сучаснае аблічча, стаўшы адным з найбольш каларытных аб'ектаў цэнтральнай вуліцы Вілейкі. Размешчаная на пляцоўцы пад ніцымі вербамі, дзе пралівае слёзы няўцешная Вілляна (аўтар — вядомы беларускі скульптар Уладзімір Слабодчыкаў), кнігарня ўвасобіла самае што ні ёсць рэальнае імкненне віляйчан да эстэтыкі асяроддзя, культуры і гарманічнага адчування сябе ў мікрасвеце горада.

— Страцім кнігу — страцім краіну, — гэтыя словы Прэзідэнта Беларусі нагадала падчас свайго выступлення ганаровая госця свята — першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч

. Менавіта так выказаўся кіраўнік дзяржавы, ініцыіруючы адкрыццё Года кнігі. У краіне ідзе вялікая праца па ўсталяванні высокадухоўнага грамадства, — падкрэсліла Лілія Станіславаўна. І цяга людзей да кнігі, найвялікшай і багацейшай скарбонкі мудрасці, адыгрывае ў гэтым працэсе вядучую ролю.
1372679690363_25-19
Не кожны райцэнтр рэспублікі мае такую камфортную і багата аснашчаную інтэлектуальным таварам кнігарню. На гэтым акцэнтавала ўвагу першы намеснік міністра, тым самым падкрэсліўшы значэнне перамен у кнігагандлюючай галіне, здзейсненых акцыянерным таварыствам "Белкніга". На гэты раз яны ўшчыльную крануліся Вілейкі. Штогод у краіне выдаецца 11 тысяч найменняў кніг агульным тыражом звыш сарака мільёнаў экзэмпляраў. У гэтым ліку — творы беларускай літаратурнай класікі і сучасных аўтараў. Двое з іх — вядомыя ў краіне пісьменнікі Раіса Баравікова і Анатоль Разановіч — прысутнічалі на адкрыцці абноўленай кнігарні і падчас яе правялі прэзентацыі сваіх новых кніг, раздаючы аўтографы прыхільнікам мастацкага слова.

Да першых наведвальнікаў, патэнцыяльных пакупнікоў, звярнуліся таксама Генеральны дырэктар ААТ "Белкніга" Аляксандр Вашкевіч і намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Генадзь Касцевіч. Прадстаўнік мясцовай улады выказаў падзяку кіраўніцтву акцыянернага таварыства за рэалізаваны праект, за выбар на карысць Вілейкі і яе насельніцтва.

Жывая стужка з юных "Званочкаў" на ганку кнігарні расступілася — і гандлёвую залу імгненна запоўніў паток самых дапытлівых і нецярплівых наведвальнікаў. У новым інтэр'еры іх чакала яе Вялікасць — Кніга.

Марыя КУЗАЎКІНА.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?