Вы тут

Скарыстацца "Расійскім Давосам"


20—22 чэрвеня 2013 года ў Санкт-Пецярбургу адбыўся Міжнародны эканамічны форум. Гэты форум з'яўляецца расійскім аналагам штогадовага форуму ў Давосе. На ім збіраецца каля 5000 прадстаўнікоў палітычных, навуковых і дзелавых колаў, прадстаўнікоў грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі з усяго свету. Адметнасцю форуму стала асабістая прысутнасць на ім Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Акрамя гэтага, звычайна прысутнічаюць і прадстаўнікі іншых дзяржаў у падобным рангу.

Так, на сёлетнім форуме прысутнічала канцлер Германіі Ангела Меркель. Асаблівым мерапрыемства гэтага года было і з пункту гледжання маючага адбыцца саміту "вялікай дваццаткі", які пройдзе 5—6 верасня 2013 года ў Санкт-Пецярбургу. Паколькі Расія сёлета з'яўляецца старшынёй у G-20, было вырашана правесці ў рамках форуму дзелавы саміт. Як адзначыў у сваім выступленні Уладзімір Пуцін, ён разлічвае, што ўдзельнікі саміту падрыхтуюць да сустрэчы "дваццаткі" ў Санкт-Пецярбургу канкрэтныя прапановы па стымуляванні сусветнай эканомікі, стварэнні працоўных месцаў, удасканаленні валютна-фінансавай сістэмы.

У рамках форуму прайшлі разнастайныя мерапрыемствы. Неабходнасць правядзення тэледэбатаў "БРІКС — партнёры або выпадковыя спадарожнікі

?" была абгрунтавана тым, што па апошніх прагнозах уклад краін, якія развіваюцца, у рост сусветнай эканомікі ў 2012—2017 гадах дасягне 74%. За 30 гадоў ён павялічыўся амаль у 2,5 раза, а тэмпы росту краін, якія развіваюцца, ужо больш як 30 гадоў перавышаюць аналагічныя паказчыкі развітых краін. Сяргей Сторчак, намеснік міністра фінансаў Расійскай Федэрацыі, падзяліўся сваім прагнозам па даце стварэння банка БРІКС. На яго думку, можна чакаць пачатку работы гэтай вельмі важнай фінансавай структуры ў 2015 годзе.

Цікава таксама, што прэзідэнт Сhіnа Іnvеstmеnt Соrроrаtіоn Гао Сіцын паведаміў публіцы аб тым, што ў апошнія некалькі гадоў супрацоўніцтва з Расіяй стала значна прасцей вырашаць праблемы, звязаныя з інвестыцыямі, чым у многіх іншых краінах. Гэтую заяву можна лічыць своеасаблівым намёкам ЕС і ЗША, у якія Кітай хоча праінвеставаць вялізныя сродкі, але кітайскія бізнесмены пастаянна натыкаюцца на сур'ёзныя перашкоды з боку ўрадаў заходніх краін, якія асцерагаюцца росту ўплыву Кітая.

Практычнай ілюстрацыяй слоў Гао Сіцына стаў заключаны на форуме кантракт "Раснафты". Яго сума сапраўды ўражвае і не можа быць супастаўнай ні з адным з кантрактаў, заключаным кітайцамі ў ЗША або на тэрыторыі любой дзяржавы ЕС. "Раснафта" будзе пастаўляць расійскую нафту ў КНР 25 гадоў. Агульны кошт гэтай нафты ацэньваецца ў 270 мільярдаў долараў ЗША.

Адзначаючы асаблівасці супрацоўніцтва Расіі з Кітаем, нельга не адзначыць і сустрэчу Уладзіміра Пуціна падчас форуму з першым намеснікам прэм'ера Дзяржаўнага Савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Чжанам Гаолі. На ёй, акрамя перспектыў развіцця ўзаемадзеяння ў нафтавай сферы, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі адзначыў, што вялікія надзеі Расія звязвае з супрацоўніцтвам кітайскіх партнёраў з такімі кампаніямі, як "Газпрам" і "НОВАТЭК" у газавай сферы. Усё гэта буйнамаштабныя, доўгатэрміновыя праекты, разлічаныя на дзесяцігоддзі наперад. А Чжан Гаолі, у сваю чаргу, нагадаў, што пасля ўступлення на пасаду Старшыні КНР Сі Цзіньпін выбраў Расію для свайго першага міжнароднага візіту.

Цікавымі для Беларусі былі і дэбаты на тэму "Уступленне ў СГА і павышэнне канкурэнтаздольнасці расійскай прамысловасці", якія прайшлі 21 чэрвеня. Міністр эканамічнага развіцця РФ Андрэй Белавусаў прызнаў, што магчымасці, на якія Расія разлічвала ў рамках сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), не рэалізаваны. З-за вельмі доўгіх перагавораў умовы далучэння аказаліся менш выгаднымі. Генеральны дырэктар аб'яднанай кампаніі "РУСАЛ" Алег Дэрыпаска параўнаў СГА з "басейнам з акуламі": хтосьці ў ім будзе непазбежна з'едзены, іншыя ж навучацца плаваць. Адным з наступстваў уступлення Расіі ў СГА стаў прыток імпарту, але не складнікаў і не кампанентаў, якія вырабляюцца ў Расіі, а гатовай прадукцыі. У такой сітуацыі давядзецца не толькі змагацца за сваё месца ў сусветнай эканоміцы, але і цалкам спадзявацца на свае рэсурсы. Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Поўначсталь" Аляксей Мардашоў адзначыў, што наступствы ўступлення ў СГА для Расіі маюць больш доўгатэрміновы характар. На яго думку, уступленне ў СГА дазваляе расійскаму боку выкарыстоўваць інструменты антыдэмпінгавых разглядаў сусветнай арганізацыі, больш эфектыўна абараняць свае інтарэсы, адчуваць сябе больш упэўнена і спакойна.

Форум быў выкарыстаны для наладжвання дзелавых кантактаў і беларускім бокам. Так, 21 чэрвеня падчас яго правядзення адбылася сустрэча першага намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Сямашкі з віцэ-прэзідэнтам найбуйнейшай фондавай біржы Германіі "Dеutsсhе Bоеrsе" Андрэасам Пройсам. На ёй былі дасягнуты дамоўленасці аб візіце кіраўніцтва біржы ў Беларусь для вызначэння перспектыўных сумесных праектаў.

Сяргей КІЗІМА,
доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

У Брэсцкай вобласцi першымi ўкаранiлi практыку выязных прыёмаў дзяржрэгiстратараў

У Брэсцкай вобласцi першымi ўкаранiлi практыку выязных прыёмаў дзяржрэгiстратараў

Хто валодае нерухомай маёмасцю альбо ўчасткам зямлi, ведае, як важна мець адпаведныя дакументы на сваю ўласнасць.

Эканоміка

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Работа па вывучэннi генетычных рэсурсаў раслiн у Беларусi была пачата яшчэ ў 20-я гады мiнулага стагоддзя.

Грамадства

Паэт Iван Юркiн: З жонкай упершыню пацалаваўся ў дзень вяселля 47 год таму

Паэт Iван Юркiн: З жонкай упершыню пацалаваўся ў дзень вяселля 47 год таму

Песнi на вершы Iвана Юркiна карыстаюцца вялiкай папулярнасцю. Хто не ведае гiмна гасцiннасцi нашай краiны — «Прыязджайце да нас у Беларусь»? Вось таму было цiкава пазнаёмiцца з музай паэта — яго жонкай Надзеяй Iванаўнай.