Вы тут

Беларусь узмацняе меры па барацьбе з афрыканскай чумой свіней


Дадатковыя меры па недапушчэнні распаўсюджвання і ліквідацыі ачагоў афрыканскай чумы свіней будуць прыняты ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў учора на пасяджэнні Прэзідума Савета Міністраў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Учора Прэзідыум Савета Міністраў прыняў пастанову аб дадатковых мерах у сувязі з захворваннем свіней у асабістых падворках грамадзян у шэрагу раёнаў краіны,

— адзначыў кіраўнік урада. — Аблвыканкамам, праваахоўным органам, ветэрынарнай службе і ўсім зацікаўленым дзяржорганам неабходна ў поўным аб'ёме выканаць тыя меры, якія намечаны, і, магчыма, пашырыць некаторыя работы з улікам рэгіянальнай спецыфікі". Для прыняцця аператыўных рашэнняў і каардынацыі сітуацыі створаны рэспубліканскі штаб на чале знамеснікам прэм'ер-міністра Міхаілам Русым.

Як раней паведамлялася, Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаванняпацвердзіў факт выяўлення афрыканскай чумы свіней у Гродзенскай вобласці. У сувязі з гэтым Дзяржаўная ветэрынарная служба рэалізуе комплекс мерапрыемстваў па ліквідацыі ачага і недапушчэнні распаўсюджвання гэтага захворвання.

Афрыканская чума свіней (хвароба Мантгомеры) — кантагіёзнае віруснае захворванне свойскіх свіней і дзікоў. Захворванне перадаецца пры непасрэдным кантакце здаровых і хворых жывёл, праз прадукты са свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перамяшчэнні жывёл). Амаль усё пагалоўе хворых свіней памірае. Жывёлы з падазроным захворваннем знішчаюцца. Для чалавека АЧС бяспечная.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.