Вы тут

У Мінска — жаночы твар


У чым можа быць сутнасць такой незвычайнай з'явы, як... брэнд нашай сталіцы? З дапамогай старажытных усходніх мудрых ведаў і ўласнага сучаснага навуковага аналізу паспрабую даць пэўную характарыстыку, скажам, каляроваму афармленню нашага горада. Задача не з простых.

Дзевяць раёнаў Мінска можна падзяліць згодна з асноўнымі чатырма напрамкамі свету. Цэнтральны раён і значную частку Савецкага можна аднесці да паўночных і пафарбаваць іх на карце ў светлыя колеры, лепш — у белы. Гэтая каляровая сімволіка адпавядае псіхалагічнаму стану людзей-сангвінікаў, для якіх зіма, поўнач, снег — лепшыя прыкметы іх фізічнай і душэўнай раўнавагі. Аднак не варта думаць, што ў названых раёнах пражываюць у асноўным сангвінікі, хоць і ёсць пэўныя даныя, якія сведчаць аб тым, што большасць нашых людзей, якія жадаюць пабудаваць ці набыць жыллё ў паўночных раёнах, — менавіта сангвінікі.

Паўночныя раёны, па звестках летапісцаў ХІІ—ХІV стагоддзяў, вызначаліся, так бы мовіць, якасцю. Сюды прыязджалі заморскія і мясцовыя купцы, гандлявалі льном, пянькой, шоўкам. Тут выраблялі белыя сукенкі, бялізну, хусткі, рушнікі, паясы і г.д.

Паўднёвыя раёны — Кастрычніцкі, Ленінскі, часткова Заводскі і Маскоўскі — патрабуюць выкарыстання чырвоных, бардовых, карычневых адценняў, уласцівых халерыкам.

Продкі, якія пражывалі некалі на гэтай тэрыторыі, шырока выкарыстоўвалі ў якасці ацяплення "чорную смалу" (хутчэй за ўсё, былыя летапісцы так празвалі здабыты мазут ці нафту). Паўднёвыя прадмесці нашай сталіцы ў старажытнасці вызначаліся рассяленнем майстравых людзей, якія валодалі ганчарнай, кавальскай, плавільнай, зброевай справамі, а таксама выраблялі ўпрыгажэнні з металаў і камянёў. Усё гэта было звязана з апрацоўкай агнём. І тут жа пяклі румяныя, чорныя хлябцы.

Партызанскі, Першамайскі, частку Заводскага раёна (вул. Ангарская, Паўночны пасёлак) можна аднесці да ўсходніх раёнаў сталіцы, дзе павінны пераважаць светла- і цёмна-зялёны колер, салатава-бірузовая палітра. Падобнае тэрытарыяльна-геаграфічнае размяшчэнне, згодна з тыбецкімі вучэннямі, вельмі спрыяльнае для прадстаўнікоў зямной, зялёнай стыхіі — меланхолікаў. Невыпадкова раён "Зялёнага Луга" ў старажытны час вылучаўся пасяленнямі "людзей дзелавых, але надумлівых, адчувальных, пераважна рамесна-мастацкага і артыстычнага профіляў", аб чым сведчаць старажытныя летапісныя звесткі. На ўсходзе жанчыны займаліся сельскай гаспадаркай, збіралі шышкі, драўняную смалу для ацяплення і ратавання драўняных пабудоў ад жукоў, грыбкоў, цвілі. Жанчыны актыўна прымянялі адвары зверабою, рамонку, мяты, валяр'яну і г.д. Да катэгорыі меланхолікаў можна аднесці і такія раёны, як Азярышча, Сцяпянка, Дражня.

Наогул сучасныя мінчане па сваім псіхалагічным складзе — пераважна флегматычныя і меланхалічныя. Невыпадкова Мінскназываюць горадам чыстым і... з сумнымі тварамі гараджан. Такая характарыстыка адпавядае меланхалічным перажыванням, флегматычным праявам у фізічных і псіхаэмацыянальных дзеяннях і ўчынках. Дарэчы, у многім псіхалагічны твар сталіцы сфарміравалі "шэрыя квадраты" адміністрацыйнай вытворчай і жылой забудовы горада 60-80-х гадоў мінулага стагоддзя. Варта дадаць яшчэ малую гадавую колькасць сонечных дзён. Плюс — слабая, на думку замежных гасцей, кірмашная і фестывальная дзейнасць горада, аднастайнасць тэлепраграм, малая колькасць фільмаў, тэлешоу, мультфільмаў беларускай вытворчасці...

Герб Мінска, прадстаўлены блакітна-сіняй каляровай камбінацыяй, падкрэслівае якраз флегма-меланхалічны псіхаўклад жыцця большасці гараджан. Важна цяпер уносіць элементы светлай афарбоўкі ў сучасны дызайн сацыяльна-бытавых аб'ектаў. Гэта паспрыяе актывізацыі эмоцый сангвінікаў. Калі часцей выносіць спартыўна-забаўляльныя, рэкламныя, канцэртныя мерапрыемствы з закрытых памяшканняў на плошчы, у скверы, гэта павысіць іх прывабнасць для халерыкаў. Дарэчы, каляровую афарбоўку і падсветку некалі шэрых будынкаў станоўча ацэньваюць прыкладна 80 працэнтаў мінчан. Звяртаюць на гэта ўвагу і замежныя госці.

Паколькі большасць жыхароў сталіцы — флегматыкі, то гэта павінна знаходзіць адлюстраванне і ў брэндзе горада, сімволіцы раёнаў, арганізацый і ўстаноў. Блакітна-сінія адценні будуць цалкам адпавядаць псіхаўкладу жыхароў. Дарэчы, флегматычны пачатак адзначаўся і ў гербах Радзівілаў, Сапегаў і іншых гістарычных дынастый.

Флегматызм у значнай ступені адпавядае псіхафізіялагічнаму жаночаму пачатку. У гербе Мінска гэта адлюстроўвае вобразБожай Маці, размешчаны на сярэбраным воблаку ў цэнтры блакітнага поля, што сімвалізуе плаўнасць, грунтоўнасць, мудрасць.

Жаночы, мацярынскі вобраз часта сустракаецца ў сімволіцы гарадоў і абласцей Беларусі. Тым самым падкрэсліваецца міралюбівасць народа, імкненне да добрасуседства і павагі. На гербе Мінска такі гуманны падыход адлюстроўвае жаночы пачатак, матрыярхат, жаночую палітыку, дальнабачнасць стратэгіі флегма-меланхалічнага стаўлення да людзей. Гістарычна з-за пастаянных ваенных баталій на тэрыторыі нашай краіны колькасць мужчынскага насельніцтва была меншай за жаночую. Жанчыны рабілі асноўную працу і дома, і па-за ім. Так што ў нашага Мінска — жаночы твар.

Сяргей АНУПРЫЕНКА,

доктар філасофскіх навук,

эксперт у галіне
сацыяльнай экалогіі.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.