Вы тут

Чаканка манет і вырабы са шкла — сваімі рукамі!


"Зорныя" і іншыя ўдзельнікі і госці міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" падчас фэсту змогуць навучыцца чаканіць манеты, паўдзельнічаюць у стварэнні вырабаў са шкла падчас майстар-класаў майстроў з Украіны. Яны, як і ўмельцы з іншых краін, "прапішуцца" на кірмашы народных рамёстваў і мастацтваў "Задзвінскі кірмаш-2013", які адкрыецца 10 ліпеня на тэрыторыі культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кольца горада Віцебска "Дзвіна"

. У розныя гады правядзення "базару" гэты кірмаш, які больш вядомы як "Горад майстроў", наведалі Мікалай Баскаў, Барыс Маісееў, Надзея Бабкіна, Тамара Гвердцытэлі і іншыя вядомыя персоны. Потым яны шчыра дзяліліся з рэпарцёрамі сваімі прыемнымі ўражаннямі. А ўмельцы, у сваю чаргу, не без гонару расказвалі аб тым, хто з "зорак" што ў іх купіў і што паспрабаваў зрабіць сваімі рукамі падчас майстар-класа.

Паводле слоў каардынатара кірмашу Зоі Гаршковай, з розных краін ужо паступіла больш за 600 заявак ад ахвотных узяць удзел у кірмашы пад адкрытым небам. І большасць — каля 400 чалавек — прадставяць вырабы народнай творчасці.

Упершыню на кірмашы запрацуе падворак гасцей з Літвы, дзе майстэрства прадэманструюць рамеснікі з Літоўскай асацыяцыі старадаўніх уменняў і культурнай спадчыны "Свята ўсім". А літоўскія кухары, якія працягваюць традыцыі нацыянальнай кухні, запросяць пакаштаваць стравы. Расійскія ўмельцы прыадкрыюць таямніцы апрацоўкі бяросты і мастацтва ласкутнага шыцця.

Майстры з розных краін возьмуць удзел у конкурсе разьбы па дрэве.

У праграме правядзення кірмашнага "марафону" і міжнародны фестываль дзіцячай і моладзевай творчасці "Вясёлка над Віцебскам", які прысвечаны яднанню нацыянальных культур. Гледачы таксама ўбачаць выступленні актывістаў клубаў гістарычнай рэканструкцыі культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кольца горада Віцебска "Дзвіна". Падчас кірмашу правядуць канцэртную праграму "Сузор'е талентаў" з удзелам беларускіх калектываў мастацкай самадзейнасці.

А 14 ліпеня на тэрыторыі вышэйназванага культурнага комплексу адбудзецца гала-канцэрт лаўрэатаў міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў "Віцебск-2013" — своеасаблівага "паралімпійскага" "базару" мастацтваў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.