Вы тут

Магілёўская гісторыя ў стылі графіці


Чырвоная ліса, сіні воўк і дзед-беларус з'явіліся на вуліцы Ціміразеўскай у Магілёве. Яркія стыльныя малюнкі ўпрыгожылі звычайную цагляную сцяну аднаго з прадпрыемстваў і адразу сталі славутасцю горада. Людзі падыходзяць, фатаграфуюцца на фоне маляўнічай сцяны і дзякуюць мастаку, які завяршае сваю працу.

Стварыў гэтую прыгажосць Максім Самасевіч, 20-гадовы студэнт з Віцебска, будучы дызайнер. Гэта адбылося па ініцыятывекампаніі "Будзьма беларусамі!

" і пры падтрымцы Магілёўскага гарвыканкама.

Даўжыня твора — больш за 50 метраў. Ліса і воўк, на спінах якіх трымаецца паселішча і яго жыхары, — гэта гістарычнае палатно, якое абазначае рух жыцця.

— Паводле старажытнага славянскага календара, — тлумачыць мастак, — мы з "пакоя лісы" пераходзім да "пакоя ваўка". Так што жывём у эпоху перамен. І спадзяёмся, што гэта да лепшага.

Дзед у вышыванай кашулі з'яўляецца ахоўнікам Магілёва, ён абдымае і зберагае горад. Працяг малюнка — арнамент, у які ўплецены словы: "радасць", "жыццё", "кола", "развіццё", "дастатак" і іншыя. І вянчае кампазіцыю актуальны слоган: "З павагай да мінулага, з гонарам у будучыню. Магілёў — культурная сталіца СНД і Беларусі 2013".

Гарадскія ўлады абяцаюць не спыняцца на адным творчым эксперыменце. У апошнія месяцы горад літаральна захліснула хуліганства ў стылі графіці: сцены будынкаў бязлітасна размалёўваюцца невыразнымі надпісамі. Гараджане незадаволены знешнім выглядам дамоў, камунальныя службы скардзяцца на выдаткі па прыбіранні і рамонце, міліцыя ловіць "мастакоў" і штрафуе, а сродкі масавай інфармацыі ўгаворваюць паводзіць сябе прыстойна і паважаць людзей і горад.

У гарвыканкаме ж вырашылі накіраваць творчую энергію графіцістаў у пазітыўнае рэчышча. "Палатно гісторыі ў стылі графіці" — першая спроба, а бліжэйшым часам абяцаюць правесці магілёўскі фэст па стрыт-арце. Сумных сцен у горадзе яшчэ дастаткова, а хочацца радасных фарбаў.

Ілона Іванова.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.