Вы тут

Калі асабістае становіцца публічным


Падзеі апошніх месяцаў у Еўропе і Расіі, звязаныя з пытаннямі вызначэння прававога статусу гомасексуальных адносін, многімі ў Беларусі былі ўспрыняты як некаторыя лакальныя "перагібы" ў залішне талерантнай і заклапочанай правамі меншасцяў Еўропе. Аднак на самой справе вакол гэтых, здавалася б, экзатычных пытанняў сёння разгортваецца нешта такое, што можа істотна паўплываць нават на геапалітыку.

Для беларусаў, якія жывуць, у асноўным, праблемамі постсавецкай прасторы, спецыфіка "блакітнай" тэмы ў Еўропе пачала прыадкрывацца толькі пасля рэпартажаў аб шматлікіх акцыях пратэсту французаў супраць прыняцця закона, які легалізуе аднаполыя шлюбы і дапускае ўсынаўленне дзяцей аднаполымі парамі. Дзясяткі і сотні тысяч дэманстрантаў выступілі супраць законапраекта. Сацыялагічныя апытанні выявілі, што сярод большасці грамадзян краіны пануе негатыўнае стаўленне да гэтай ініцыятывы. Аднак закон усё ж такі быў прыняты і падпісаны прэзідэнтам Французскай Рэспублікі, пасля чаго тэлеканал "Еўраньюс"

з помпай трансляваў у прамым эфіры першую цырымонію гомасексуальнага шлюбу.

Хтосьці ўспрыняў гэта як дзівацтвы залішне цывілізаваных еўрапейцаў. Хтосьці — як піяр-ход французскіх улад у спробе адцягнуць увагу ад эканамічных праблем. Аднак нават павярхоўнае вывучэнне першакрыніц паказвае, што за падзеямі ўФранцыі стаіць нешта большае.

Сёння гомасексуальныя "шлюбы" прызнаны ў Бельгіі, Даніі, Нідэрландах, Нарвегіі, Партугаліі, Іспаніі, Швецыі. Такая ж сітуацыя ў Канадзе і шэрагу штатаў ЗША. Яшчэ некалькі краін не прызнаюць гомасексуальныя пары сям'ёй, аднак надаюць юрыдычнае значэнне іх саюзу з вынікаючымі з гэтага грамадзянскімі і маёмаснымі правамі.

Усё больш шырокі характар набывае ў заходніх краінах рух за легалізацыю інцэсту, ажыццёўленага па ўзаемнай згодзе (гэта значыць, добраахвотнай сексуальнай сувязі паміж сваякамі, у тым ліку — кроўнымі). У Іспаніі, Нідэрландах, Партугаліі і Францыі падобныя нормы дзейнічаюць ужо даўно. Дакладней, адсутнічаюць нормы, якія вызначаюць пакаранне за падобныя дзеянні.Аналагічныя змены ў заканадаўства разглядаюцца ў Даніі, Швейцарыі і Румыніі. У Швецыі ж законнымі лічацца нават шлюбы, заключаныя людзьмі з адным агульным біялагічным бацькам.

Але і гэта яшчэ не ўсё. У 2006 годзе ў Нідэрландах была створана палітычная партыя "Дабрачыннасць, свабода і разнастайнасць", якая афіцыйна выступіла за легалізацыю ў краіне педафіліі. Новыя палітыкі прапанавалі знізіць ніжнюю ўзроставую планку легальнага ўступлення дзіцяці ў добраахвотную сексуальную сувязь з 16 да 12 гадоў, а затым і наогул адмовіцца ад гэтага абмежавання. Акрамя таго, у Галандыі дзейнічае яшчэ шэраг непалітычных грамадскіх арганізацый, якія прасоўваюць гэты "парадак дня". Прычым Вышэйшы суд пацвердзіў законны характар іх дзейнасці.

У штаце Каліфорнія ў 2004 годзе быў прыняты так званы "Акт аб абароне педафілаў", які, па сутнасці, адмяняў патрабаванне абавязковага інфармавання праваахоўных органаў пра факты сексуальнага гвалту супраць дзяцей.

Сур'ёзныя дыскусіі аб легалізацыі педафіліі вядуцца ў акадэмічнай супольнасці ЗША, а таксама сярод палітыкаў і грамадскіх дзеячаў Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Вялікі скандал разгарэўся ў 2009 годзе, калі еўрапейскія СМІ паведамілі аб распаўсюджванні ў Германіі двух ухваленых Міністэрствам па сямейных справах дапаможнікаў "Каханне, цела і гульня ў доктара", у якіх бацькам рэкамендавалася рабіць масаж палавых органаў сваім дзецям, пачынаючы з 1-3-гадовага ўзросту.

Іншым бокам апісаных вышэй працэсаў з'яўляецца паступовае, але няўхільнае ўвядзенне ў заходніх краінах забароны на крытыку гомасексуалізму, а таксама іншых перверсій. Агульным месцам стала ўвядзенне забарон на так званыя "прамовы нянавісці" (hаtе sреесh) — гэта значыць, выказванні, што асуджаюць або прыніжаюць гомасексуалістаў і іншых асоб з вычварэнскай сексуальнасцю. Падобныя законы дзейнічаюць у Іспаніі, Партугаліі, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Швецыі і іншых краінах. Выдатным у гэтым сэнсе дасягненнем стала прыняцце ў ЗША закона аб прафілактыцы злачынстваў на глебе нянавісці Мэцью Шэпарда і Джэймса Бірда. Закон накіраваны на абарону "ўсіх 547 формаў паталагічнай сексуальнасці або "парафілій", зафіксаваных Амерыканскай псіхіятрычнай асацыяцыяй". Непазбежным юрыдычным следствам яго прыняцця стала нявызначанасць прававога статусу пропаведзяў і дзейнасці ў цэлым хрысціянскіх дэнамінацый, якія паслядоўна асуджаюць садамію, як смяротны грэх і мярзоту. У ЗША ў сувязі з гэтым нават пачалося абмеркаванне ініцыятыў па абароне правоў цэркваў у кантэксце легалізацыі гомасексуалізму і іншых парафілій.

Усё выкладзенае і шматлікія іншыя факты агрэсіўнага распаўсюджвання ў заходніх краінах ідэалогіі не толькі цярпімасці, але, мабыць, і адабрэння гомасексуалізму, прымушае задумацца над тым, якой жа з'яўляецца арганізацыйна-палітычная прырода гэтага руху.

Юрый Царык, палітычны аналітык,
кіраўнік Беларускай групы развіцця.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.