Вы тут

У Мінску штодзень з'ядаюць каля 60 т марозіва


Як паведаміла намеснік начальніка харчовага аддзела Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Таццяна Пальчанок, калі ў асенне-зімовы перыяд прадпрыемствы горада рэалізоўвалі да 15 т марожанага ў суткі, то бліжэй да лета продажы выраслі да 40 т, а з прыходам спякотных дзянькоў — да 60 т.

Сёння ў сталіцы налічваецца каля 2000 стацыянарных аб'ектаў, якія рэалізуюць марозіва, — магазіны, кавярні, рэстараны. Арганізаваны выязны гандаль гэтым прадуктам — такіх пунктаў у горадзе налічваецца каля 800.

У гарачыя дні мінчане аддаюць перавагу пладова-ягаднаму марожанаму — яго вырабляюць на аснове пюрэ, сокаў, сіропаў розных пладоў і ягад, расказала Таццяна Пальчанок. У халаднаваты час часцей купляюць пламбір.

"Мінск—Навіны"

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».