Вы тут

Цана на піва вырасце, але нязначна


Аб гэтым "Звяздзе" расказаў на адкрыцці Акадэміі піва "Аліварыя" генеральны дырэктар піўзавода Міхаіл Чэчанеў.

"Калі расце акцыз, калі ёсць інфляцыя, то мы вымушаны таксама павышаць цэны, бо мы — не дабрачынная арганізацыя. Мы павінны суадносіць свае дзеянні з агульнымі эканамічнымі тэндэнцыямі, якія ёсць у краіне. Мы не чакаем вельмі вялікага росту цаны на піва, як гэта было ў 2011 і 2012 гадах, але ён будзе", — растлумачыў сітуацыю дырэктар піўзавода.

Таксама Міхаіл Чэчанеў

расказаў пра агульны стан піваварнай галіны Беларусі. "Мы плануем заняць долю рынку большую, чым летась.

А рынак у цэлым ацаніць даволі складана, бо на яго ўплываюць, акрамя нашых жаданняў, магчымасці нашых спажыўцоў. Таму мы мяркуем, што рынак наўрад ці вырасце. У любым выпадку кардынальна ён не зменіцца", — лічыць кіраўнік "Аліварыі". Што ж тычыцца экспарту піва, то "прыярытэтным кірункам для гэтага з'яўляецца расійскі рынак". Ідзе таксама праца з Прыбалтыкай. А нядаўна піўзавод адкрыў для сябе і рынак Украіны: "Давер да беларускіх прадуктаў ва Украіне вельмі высокі". Дарэчы, па словах Міхаіла Чэчанева, у піўной галіне ў сувязі з уступленнем Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю сітуацыя практычна не змянілася: "Напэўна, таму, што беларуская прадукцыя карыстаецца попытам і даверам. Трэба было толькі трошкі прыстасоўвацца да новага расійскага заканадаўства". У той жа час, як і раней на айчынным рынку запатрабавана імпартнае піва: "Спажывец сам выбірае тое, што яму падабаецца. Мы лічым, што рост імпарту будзе адбывацца, але не такімі радыкальнымі тэмпамі, і больш за 30% рынку будзе складана заваяваць", — заявіў Міхаіл Чэчанеў.

Між іншым, на адкрыцці Акадэміі, якая будзе вучыць ахвотных лепш разбірацца ў піве і ацэньваць яго якасць, быў аб'яўлены конкурс на самую цікавую і яркую гісторыю, звязаную з заводам ці яго прадукцыяй. Напрыклад, вядома, што адзін мільярдэр пачынаў сваю кар'еру грузчыкам на "Аліварыі". Не менш цікавы факт, што піва на заводзе варылі нават падчас Вялікай Айчыннай вайны і работнікі спецыяльна атручвалі яго, каб нашкодзіць немцам. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца людзі, старэйшыя за 18 гадоў.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.