Вы тут

Піва — будзе. Але на адлегласці


Фестывальную "валюту" — "васількі" — прыезджыя і ўдзельнікі міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" змогуць патраціць у 40 кавярнях і рэстаранах.

Як паведамілі ў дырэкцыі "базару", ужо вызначаны 37 аб'ектаў грамадскага харчавання, дзе разам могуць сесці за сталы больш за 2,9 тысячы чалавек. А ўсяго ў цэнтры фестывальных падзей адначасова могуць паснедаць прыблізна 6 тысяч чалавек. Лічба ўражвае.

Вопыт правядзення мінулых фэстаў паказвае, што прыезджым, як і гараджанам, вельмі спадабаліся вулічныя падворкі, якія сталі месцамі "прэзентацый" раёнаў Віцебшчыны. Такім чынам, не пакідаючы абласны цэнтр, у дні фэсту можна трапіць у "куточкі" Полацка, Оршы, Лепеля, Докшыц, Сянно і гэтак далей. На падворках заўсёды здзіўляюць гасцей. І, безумоўна, у першую чаргу — унікальнымі стравамі, рэцэпт якіх перадаецца з пакалення ў пакаленне. Сёлета падворкі запрацуюць каля культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кольца г. Віцебска "Дзвіна", у новым віцебскім парку Пераможцаў, у самым цэнтры старажытнага Віцебска — на пешаходнай вуліцы, каля канцэртнай залы "Віцебск" і ў іншых месцах.

Піва і больш моцныя напоі сёлета падчас "базару" не забаронены. Але ж, як удакладнілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, перад пачаткам чарговага канцэрта ў радыусе 500 метраў ад сцэнічных пляцовак "базару" на рэалізацыю спіртнога будзе накладзена часовае табу.

У атэлях могуць многае расказаць аб тым, што некаторыя "зоркі" мастацтваў прыязджаюць на фестываль з кухарамі. Вязуць з сабой посуд і прадукты, нават ваду. Тлумачыцца гэта тым, што вядомыя артысты, асабліва замежныя, баяцца ўжываць "незнаёмую ежу". Але нават старажылы з ліку арганізатараў не ўспомняць, каб такія праблемы ўзнікалі. Тая ж Пугачова, памятаецца, снедала разам са "світай" у віцебскіх рэстаранах. І нічога сабе, падзякавала за абслугоўванне. А ўсё таму, што на фэсце ўсё якаснае: ад песняў і танцаў да страў. Ды і супрацоўнікі адпаведнай санітарнай службы падчас "базару" не спяць. Як і пажарныя, міліцыянеры.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.