Вы тут

Папіломавірусы з канцэрагенным эфектам


Не так даўно вучоныя думалі, што вірусы папіломы чалавека, якія выклікаюць з'яўленне бародавак на скуры і слізістых, не маюць вялікага значэння. Аднак сёння ўжо размова ідзе пра сур'ёзную праблему, звязаную са смяротнымі захворваннямі. Як толькі вельмі дробныя і пазбаўленыя абалонкі вірусы папіломы чалавека трапляюць на скуру або слізістую абалонку анагенітальнай часткі цела, ротавай поласці, кан'юнктывы, мачавога пузыра, яны пранікаюць у клетку і пашкоджваюць яе генетычны апарат. Укараненне ў ДНК клеткі выклікае ў апошняй перадракавыя змяненні.

1373987935819_10-18

Паводле слоў урача-эпідэміёлага Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталлі САЙКО

, вірус папіломы шырока распаўсюджаны, мае тэндэнцыю да росту і яго анкагеннасць даказана. Перадаецца папіломавірусная інфекцыя палавым шляхам. Заражэнне адбываецца пасля палавога кантакту з хворым або вірусаносьбітам, які не мае клінічных праяў, пры гэтым у гомасексуалаў вірус сустракаецца ў 5-10 разоў часцей, чым у гетэрасексуалаў. Магчымае і заражэнне ад інфіцыяванай маці дзіцяці падчас родаў. Паколькі вірусы ўстойлівыя да награвання, захоўваюцца ў адмерлых клетках скуры, то не выключаецца і кантактна-бытавы шлях перадачы праз мікрапашкоджанні скуры.

Вядома каля 300 тыпаў папіломавірусаў. Звыш 30 відаў пашкоджваюць анагенітальны тракт жанчын і мужчын. Даказана, што 16-ы, 18-ы, 39-ы і 45-ы тыпы — канцэрагены, якія часта становяцца прычынай раку шыйкі маткі, похвы, раку палавога члена. Нізкаанкагенныя вірусы (часцей гэта 6-ы, 11-ы, 40-ы і 42-і тыпы) — прычына генітальных кандылом. Большасць інфіцыяваных не ведаюць аб заражэнні. Скрыты перыяд пасля заражэння можа складаць ад 1 да 12 месяцаў.

Што спрыяе папіломавіруснай інфекцыі?

— малады ўзрост (15-25 гадоў), ранні пачатак палавога жыцця, вялікая колькасць палавых партнёраў;

— цяжарнасць, аборты, якія адкрываюць вароты для бактэрый і вірусаў;

— неабаронены бар'ернай кантрацэпцыяй секс;

— курэнне, ужыванне алкаголю, зніжэнне імунітэту, пераахалоджванне, вірусныя захворванні, гарманальныя парушэнні;

— хранічныя запаленчыя захворванні палавых органаў, урагенітальныя інфекцыі.

Сёння ў нашай краіне выкарыстоўваюцца дзве вакцыны супраць віруса папіломы чалавека: чатырохвалентная, якая змяшчае тыпы 6-ы ,11-ы, 16-ы і 18-ы, і двухвалентная, якая змяшчае тыпы 16 і 18. Шэраг еўрапейскіх краін уключылі імунізацыю супраць папіломавіруснай інфекцыі ў нацыянальныя календары прафілактычных прышчэпак. Вакцыны прызначаны толькі для прафілактычных мэт, яны не выдаляюць інфекцыю і не валодаюць лячэбным эфектам пры захворваннях, выкліканых вірусам папіломы. Па гэтай прычыне ўвядзенне вакцыны рэкамендуецца яшчэ да пачатку палавога жыцця ў дзяўчынак 9-10 гадоў. Імунітэт, які стварае вакцына, абараняе і ад некаторых іншых анкагенных вірусаў папіломы чалавека. Вакцынацыя праводзіцца трохразова і ў нашай краіне — на платнай аснове. Спецыялісты мяркуюць, што матулі павінны забяспечыць абаронай сваіх дачок ад папіломавіруснай інфекцыі, якая з'яўляецца асноўнай прычынай раку шыйкі маткі.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.