Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Фільмы Хічкока абвясцілі спадчынай ЮНЕСКА

ЮНЕСКА ўключыла ў спіс сусветнай спадчыны дзевяць нямых фільмаў Альфрэда Хічкока.

У спіс увайшлі фільмы, якія Хічкок зняў з 1925-га па 1929 год. Сярод гэтых карцін — меладрама "Сад асалод" (рэжысёрскі дэбют Хічкока), камедыя "Шампанскае", а таксама трылеры "Рынг" і "Шантаж". Супрацоўнікі архіва Брытанскага інстытута кіно аднавілі арыгінальныя плёнкі усіх нямых фільмаў Хічкока, за выключэннем трылера "Горны арол" 1927 г., арыгінал якога лічыцца згубленым. Акрамя гэтага, хронаметраж некаторых фільмаў, у прыватнасці, "Сад асалод", быў павялічаны за кошт знойдзенага матэрыяла. На працу па аднаўленні было выдаткавана тры мільёны долараў, якія Брытанскі інстытут кіно атрымаў ад прыватных фондаў і фізічных асоб.

Кот набраў на выбарах у Мексіцы 600 галасоў

Кот па мянушцы Морыс здолеў набраць на рэгіянальных выбарах ў Мексіцы каля 600 галасоў выбаршчыкаў. Мянушку Морыса выбаршчыкі ўпісвалі ў спецыяльна адведзеную графу для незарэгістраваных кандыдатаў у мэры і губернатары. Некаторыя выбаршчыкі нават прымалёўвалі да надпісу каціныя мыскі або адбіткі лап. Сам кот "балатаваўся" ад горада Халапа у штаце Веракрус. Там яго "вылучыў" гаспадар, які завёў свайму гадаванцу мікраблог і старонку на Fасеbооk. У яго праграме гаварылася пра тое, што кот мае намер пазбавіць родны горад ад пацукоў (гаворка ішла пра карупцыянераў).

Турыстаў папрасілі ўстрымацца ад смажання яек у Даліне смерці

Па словах супрацоўнікаў амерыканскага нацыянальнага парку Даліна смерці, рэйнджарам даводзіцца прыбіраць як самі яйкі, так і шкарлупіны і ўпакоўку ад іх на назіральных пляцоўках і паркоўках. Тым жа, хто вельмі хоча праверыць, ці можна пасмажыць ў Даліне яечню, рэйнджары рэкамендавалі выкарыстоўваць патэльні ці хаця б харчовую фольгу. Да турыстаў супрацоўнікі Даліны смерці звярнуліся напярэдадні святкавання юбілею тэмпературнага рэкорду, які быў зафіксаваны ў парку 10 ліпеня 1913 г. Тады тэмпература паветра ў Даліне смерці, самым засушлівым нацыянальным парку ЗША, дасягнула плюс 57 градусаў па Цэльсіі.

1374061537147_12-27

Францішак запатрабаваў прыняць прысвечаную яму статую

Статуя Папы Рымскага Францішка, усталяваная ля кафедральнага сабора Буэнас-Айрэса, была перанесена ў яго музей. "Неадкладна прыняць" яе, па звестках аргентынскай прэсы, запатрабаваў асабіста Папа. Пантыфік, які да абрання на папскі пасад быў архіепіскапам Буэнас-Айрэса, патлумачыў, што ён "супраць культу асобы". Скульптура была перанесена ў музей, прысвечаны Францішку, які павінен адкрыцца праз некалькі тыдняў. У ім плануецца выставіць асабістыя рэчы Францішка, якія захаваліся з часоў яго служэння ў Аргенціне. Па некаторых звестках, ідэя стварэння музея пантыфіку таксама не спадабалася. Статуя Францішка ў поўны рост была ўстаноўлена ў садзе ля кафедральнага сабора ў канцы чэрвеня і прыцягвала увагу мясцовых жыхароў і турыстаў, якія з ёй фатаграфаваліся.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.