Вы тут

Дажджы і навальніцы


У бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі чакаюцца дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.

12 ліпеня дажджы на большай частцы тэрыторыі Беларусі будуць суправаджацца навальніцамі. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы град. Уначы 11-17 градусаў вышэй за нуль, днём ад 18 да 20 градусаў па захадзе да 27-29 градусаў па ўсходзе краіны, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

У выхадныя таксама на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі — моцныя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы плюс 10-17 градусаў, па ўсходзе да 19 градусаў. Удзень ад 18 па захадзе да 26 па ўсходзе рэспублікі.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е стане паляпшацца. Спачатку на захадзе, а ў сярэдзіне тыдня і ва ўсходніх рэгіёнах дажджы ў асноўным спыняцца. Уначы плюс 10-15 градусаў, днём 18-20 градусаў на паўночным усходзе Віцебскай вобласці да 24-26 градусаў на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».