Вы тут

Глядач прагаласаваў за "базар" рублём


Віцебск у ліпені традыцыйна становіцца "галоўным" горадам не толькі Беларусі, але і ўсяго былога СССР. А ўсё дзякуючы фэсту, які даўно ўжо ведаюць ва ўсім свеце. "Базар" зноў правіць баль і зноў здзіўляе...

Квіткі — "базарны" дэфіцыт

Учора афіцыйна стартаваў ХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". І, бадай, адзіны дэфіцыт на бягучым "базары" — квіткі на фестывальныя канцэрты, спектаклі.

На 100% сёлета выкананы план па рэалізацыі квіткоў. На іх продажы дырэкцыя фэсту ўжо зарабіла каля 20 мільярдаў рублёў. Квіткі прадаюцца ўжо больш за месяц. Як заўсёды, вельмі добра раскупляліся квіткі на гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю: глядач прывык, што ў іх заўсёды бярэ ўдзел "зорны" склад артыстаў. Быў аншлаг, напрыклад, на сольным канцэрце Крысціны Арбакайтэ. Пры гэтым традыцыйна фестываль мае вялікую дзяржаўную падтрымку: распараджэннем кіраўніка дзяржавы сёлета пералічана на правядзенне фэсту больш за 8,3 мільярда рублёў...

Па-ранейшаму фестываль фінансуецца і з бюджэту Саюзнай дзяржавы

: у бягучым годзе на суму больш за 24,8 мільёна расійскіх рублёў. Каля 500 мільёнаў рублёў бюджэтных грошай было ўкладзена ў рамонт і мадэрнізацыю Летняга амфітэатра, якому, нагадаю, сёлета чвэрць стагоддзя. Дарэчы, не забылі ў Віцебску таго, хто быў генератарам ідэі будаўніцтва амфітэатра: Уладзіміру Грыгор'еву, былому першаму сакратару абкама КПБ, а потым — надзвычайнаму паўнамоцнаму паслу, сёння адкрываецца помнік.

1374061540404_1

Мясцовая ўлада ўклала каласальныя грошы ў рамонт дарог, азеляненне...

Дзякуючы таму, што напярэдадні "базару" ў Віцебску адбыўся карпаратыўны фэст "Газпрама", у якасці спонсарскай дапамогі каля 2 мільярдаў рублёў было патрачана на рамонт грымёрных другой па значнасці канцэртнай пляцоўкі "базару" — канцэртнай залы "Віцебск".

Цікава, што і ў месцы арганізацыі харчавання шмат грошай уклалі. А кухараў перад "базарам" адпраўлялі на вучобу, як і афіцыянтаў.

"Зорка" для Эдзіты П'ехі!

"У Віцебску я адчуваю сябе, як дома. Тут асаблівая атмасфера: людзі ўсміхаюцца, могуць проста падысці і сказаць "Добры дзень, П'еха!", — падзялілася на "базары" прыемнымі эмоцыямі Эдзіта Станіславаўна П'еха, народная артыстка СССР, папулярная савецкая і расійская эстрадная спявачка, актрыса. Яе імянная "зорка" ўчора з'явілася на "Алеі зорак" ля Летняга амфітэатра. У любові да Віцебска і "базару" спявачка прызналася падчас цырымоніі адкрыцця сваёй "зоркі".

На гэтай "зорнай алеі" ўстанаўліваюцца пліты з імёнамі лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення". Дарэчы, сярод іншых на цырымоніі адкрыцця "зоркі" прысутнічаў таксама вядомы ўнук спявачкі — Стас. Барыс Святлоў, міністр культуры Беларусі шчыра пажадаў, каб імя Стаса калісьці з'явілася сярод "зорак" на алеі, як і яго маці, дачкі Эдзіты П'ехі, Ілоны Бранявіцкай.

1374061541981_2

Галоўнае — бяспека

А ці былі сёлета нейкія "фантастычныя" патрабаванні з боку "зорак" мастацтваў?

— Нейкіх звышнатуральных запатрабаванняў ад "зорак" не было, — прызнаўся ён. — А калі што, ужо ёсць добры вопыт працы дырэкцыі фэсту: можам і гатовы, скажам так, капрызы задаволіць...

Новаспечаны генеральны дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" таксама расказаў, што сёлета на "базары" будзе пастаўлены рэкорд: святлодыёдных экранаў і сетак у Летнім амфітэатры будзе, як ніколі раней. У гэтым змаглі пераканацца тэлегледачы, якія ўчора глядзелі трансляцыю канцэрта адкрыцця фестывалю.

Сёлета падчас фэсту робяцца асаблівыя захады па забеспячэнні бяспекі. Як растлумачыў прадстаўнік службы бяспекі беларускага Прэзідэнта, цяпер праводзіцца больш пільны асабісты агляд тых, хто прыходзяць на канцэрты. Гэта тлумачыцца тым, што спецыяльныя прыборы не могуць зрэагаваць на небяспечныя прадметы, вырабленыя з пластыку. Вядома, што на аб'ёмным прынтары цяпер можна нават зброю "раздрукаваць". Таму на "базары" гледачоў прадстаўнікі міліцыі літаральна "абдымаюць": жанчыны ў форме — жанчын, мужчыны, адпаведна, мужчын.

Як пажартаваў вышэйназваны прадстаўнік, для журналістаў "зрабілі выключэнне": прыгажуні з праваахоўных органаў будуць "абдымаць" прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва...

ХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" будзе доўжыцца па 15 ліпеня. Удзел у ім бяруць прадстаўнікі мастацтваў з больш як 30 краін. Фестывальную акрэдытацыю на "базары" атрымалі каля 5 тысяч чалавек. На фэсце працуюць каля 500 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі з 14 краін. У афіцыйнай праграме фэсту — 60 мерапрыемстваў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.