Вы тут

Будаўнікоў — больш, кіруючых работнікаў — менш


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыня рабочай групы па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне Андрэй Кабякоў даручыў да 1 кастрычніка 2013 года ўрэгуляваць у краіне суадносіны колькасці будаўнікоў і прадстаўнікоў адміністрацыйна-кіраўніцкага апарату. Адпаведнае заданне ён даў на чарговым пасяджэнні гэтай рабочай групы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле інфармацыі начальніка аддзела Камітэта дзяржаўнай бяспекі Аляксандра Сівачэнкі, на будаўнічых пляцоўках горада Мінска на канец 2012 года працавалі каля 10 тыс. чалавек рабочых спецыяльнасцей, а колькасць апаратных работнікаў і вытворчага персаналу складала крыху больш за
7 тыс. Гэта значыць на трох працуючых непасрэдна на будаўнічай пляцоўцы прыпадае каля двух чалавек адміністрацыйна-кіраўніцкага апарату, паведаміў ён.

"Такім чынам, ёсць арганізацыі, у якіх на рабочых прыпадае вельмі шмат астатніх работнікаў. Так быць не павінна, з гэтым неабходна заканчваць", — падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта даручыў членам рабочай групы да 25 ліпеня бягучага года вызначыць колькасць персаналу асноўных айчынных будтрэстаў, правесці іх аналіз і пры неабходнасці давесці паказчыкі суадносін колькасці рабочых і работнікаў адміністрацыйна-кіраўніцкага апарату да ўстаноўленых норм. "Да 1 кастрычніка бягучага года гэтыя суадносіны павінны быць поўнасцю прыведзены ў адпаведнасць з існуючымі нарматывамі", — заявіў старшыня рабочай групы.

Намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Дзмітрый Семянкевіч у сваю чаргу паведаміў, што ведамства ўжо зацвердзіла адпаведны загад.

Андрэй Кабякоў таксама даручыў прадумаць і мадэрнізаваць крытэрыі, якія ўплываюць на суадносіны колькасці асноўных рабочых і работнікаў адміністрацыйна-кіраўніцкага апарату.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.