Вы тут

Ля літары "Ў"...


У геаграфічным цэнтры Еўропы — старажытным Полацку — адбудзецца акцыя "Літаратурны салют Полацку!".

— Мерапрыемства пройдзе 18 ліпеня і распачнецца а 14-й гадзіне. Яно арганізавана работнікамі цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы горада, — паведамілі ў Полацкім райвыканкаме. — Падчас акцыі будуць арганізаваны выступы літаратурных аб'яднанняў "Полацкая галіна

", "Літаратурны каўчэг" і іншых. Выступіць народны ансамбль "Полацкія россыпы" і іншыя. У рамках акцыі будзе працаваць выстава-галерэя нестандартнай кнігі, арганізуюць буккросінг "Кніга ў падарунак". У ліку іншага запланаваны флэшмоб "Чытаем разам". Запрацуе бібліятэчная крама: пройдзе выстава-віктарына "Займальная класіка".

Што яшчэ цікава, пройдзе першы сеанс адначасовай гульні ў шахматы і паралельна адкрыецца тэматычная кніжная выстаўка "Урокі мудрай гульні".

Аляксандр
ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.