Вы тут

"Устаноўка штучнай дарожнай няроўнасці на вуліцы — немэтазгодная"


На "гарачую лінію" нашай газеты патэлефанаваў са скаргай жыхар вёскі Нялепава Нясвіжскага раёна Барыс Іванавіч Хамко. Вось коратка сутнасць праблемы, што хвалявала заяўніка.

"Па нашай вуліцы Першамайскай, дзе я жыву, аўта- і мотатранспарт ездзяць на вельмі вялікай хуткасці — да 100 кіламетраў у гадзіну і больш. Дарога звязвае Сноў і Грычковічы, далей ідзе на Нясвіж. Ніякіх абмежаванняў хуткасці ў населеным пункце няма. Нам, жыхарам, страшна. Ужо двух чалавек пахавалі, — эмацыянальна распавёў Барыс Іванавіч. — Насельнікі вуліцы звярталіся ў раённае ДАІ з просьбай устанавіць у пачатку населенага пункта "ляжачага паліцэйскага". Атрымалі адказ, што няма сродкаў. І гэтай праблеме ўжо тры-чатыры гады. На ўездзе ў вёску стаіць толькі знак з назвай населенага пункта".

Адразу кінулася ў вочы, што, калі б справа была толькі ў грашовых сродках, думаецца, праблема была б даўно вырашана. Не магла яна заставацца без вырашэння такі доўгі тэрмін, на які спасылаўся заяўнік. Тым не менш. Каб атрымаць афіцыйны адказ па сутнасці пастаўленага чытачом пытання, рэдакцыя "Звязды" мусіла зрабіць такі ж запыт ва АДАІ Нясвіжскага раённага аддзела ўнутраных спраў. Там зварот грамадзяніна Хамко разгледзелі, пасля чаго мы атрымалі ліст наступнага зместу.

"Праведзена камісійнае абследаванне вуліцы Першамайскай вёскі Нялепава, па выніках якога прынята рашэнне аб немэтазгоднасці ўстаноўкі штучнай дарожнай няроўнасці ў пачатку населенага пункта... Паколькі гэты ўчастак з'яўляецца слабаінтэнсіўным, са студзеня 2005 года па чэрвень 2013 года дарожна-транспартных здарэнняў з загінулымі ці пацярпелымі людзьмі не зарэгістравана. Дарожныя знакі 3.24.1 "Абмежаванне максімальнай хуткасці руху 40 км/гадзіну" ўстаноўлены ў межах населенага пункта на аўтадарозе Грускава — Грыцкевічы — Мацілеўшчына.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.