Вы тут

Каля Докшыц злавілі... чупакабру?


21 ліпеня на выгане ля аграгарадка Пруднікі Докшыцкага раёна працаўнікі малочна-таварнай фермы забілі невядомую жывёлу, — паведамляюць мясцовыя СМІ. — Яна кідалася на кароў і цялят, кусала іх за ногі. Яшчэ дзве, большыя па памеры, жывёліны паспелі ўцячы. Забітую істоту забраў на тэрыторыю ветэрынарнай станцыі галоўны ветурач раёна Алесь Салаўёў.

Вызначыць від жывёлы не змог ні сам ветэрынар, ні паляўнічыя. Пры гэтым Алесь Салаўёў не ўбачыў ніякай сенсацыі ў знаходжанні такога віду і ўжо спаліў труп.

Паляўніцтвазнаўца мясцовай структуры Таварыства паляўнічых і рыбаловаў, які бачыў забітую істоту, мяркуе, што гэта мутант: "Цяжка сказаць, што б гэта магло быць. Думаю, мутант нейкага віду. Для мяне дык на гіену падобна. Нешта ў ім лісінае, нешта ад янота, нешта ад сабакі".

Па многіх прыкметах істота вельмі падобная да легендарнай чупакабры — невядомай навуцы жывёлы, якая быццам бы нападае на капытных і выпівае з іх усю кроў. Першыя паведамленні пра чупакабру з'явіліся ў 1950-я гады ў Пуэрта-Рыка. Пасля гэтага такія паведамленні пачалі з'яўляцца па ўсім свеце: у Аргенціне, Балівіі, Гандурасе, ЗША, Калумбіі, Чылі і нават у Расіі і ва Украіне. Звычайна за "чупакабру" прымалі мутантаў або змучаных хваробай жывёл іншых відаў.

Дарэчы, гэтая "чупакабра" ў Беларусі таксама не першая. У 2011 годзе непадалёк ад Ліды грыбнікі прынялі за яе... труп звычайнай лісіцы.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ.

1375105268786_26-33

У "чупакабры" вучоныя апазналі янотападобнага сабаку?

Невядомая жывёла, забітая ў Докшыцкім раёне, мае ўсе прыкметы маладога янотападобнага сабакі, паведаміў карэспандэнту БелТА загадчык сектара міжнароднага супрацоўніцтва і навуковага суправаджэння прыродаахоўных канвенцый Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах" кандыдат біялагічных навук Аляксандр Казулін.

Фотаздымак невядомай жывёлы, забітай на пашы каля аграгарадка Пруднікі, распаўсюдзілі ў інтэрнэце беларускія СМІ. Звер нападаў на кароў і цялят.

Аляксандр Казулін лічыць, што забіты звер падобны на маладога янотападобнага сабаку. Гэтыя жывёлы нараджаюцца лысымі, поўсцю яны абрастаюць па меры сталення. Верагодна, забітай асобіне не было і года. "Без аховы з шэрсці звер не змог бы выжыць зімой", — дадаў вучоны.

Аднак здзіўляе, што янотападобны сабака раптам стаў нападаць на кароў і цялят, адзначыў Аляксандр Казулін. Па спосабе збору корму янотападобны сабака — тыповы збіральнік, які харчуецца жывёльнай і расліннай ежай (гэта ў асноўным апалыя плады, ягады). Янотападобны сабака есць мышэй, птушак, жукоў. Нападаць на больш буйных жывёл звер не рызыкуе.

Радзіма янотападобнага сабакі — Усходняя Азія. У 1936 годзе ў Беларусь завезена каля 100 асобін гэтага віду. З той пары колькасць янотападобнага сабакі павялічылася ў шмат разоў. У Беларусі жывёла лічыцца інвазіўным відам.

БелТА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.