Вы тут

Падрыхтаваць урача танней, чым юрыста?


Адным з апошнiх з коштам падрыхтоўкi спецыялiстаў на платнай аснове вызнаўчыся Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт.

Калi аналiзаваць новыя "цэннiкi", то няцяжка прыйсцi да высновы, што на кошт навучання ў БДУ моцна ўплывае прэстыжнасць той цi iншай спецыяльнасцi ў моладзi. Інакш як можна патлумачыць, што за год навучання на спецыяльнасцях "правазнаўства", "эканамiчнае права" i "мiжнароднае права" першакурснiкам давядзецца заплацiць 17 млн 940 тыс. рублёў, будучым мытнiкам — 17 млн 400 тыс. рублёў, палiтолагам, сацыёлагам, псiхолагам — 16 млн 320 тыс. рублёў. Навучанне ў Iнстытуце журналiстыкi вагаецца ў залежнасцi ад спецыяльнасцi ад 16 млн 320 тыс. рублёў да 17 млн 40 тыс. рублёў. Дызайнераў на гуманiтарным факультэце будуць рыхтаваць за 17 млн 700 тысяч рублёў. Атрымлiваецца, што падрыхтаваць урача i фармацэўта нават танней, чым юрыста, эканамiста або журналiста? Нагадаем, што ў Беларускiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце кошт аднаго года навучання на лячэбным, педыятрычным i фармацэўтычным факультэтах складае 16 млн 400 тыс. рублёў.

А самымi "таннымi" спецыяльнасцямi ў БДУ сталi "руская фiлалогiя" i "беларуская фiлалогiя" (12 млн 840 тыс. рублёў), "сацыяльная работа" (12 млн 840 тыс. рублёў) i "культуралогiя" (13 млн 440 тыс. рублёў). У той жа час вывучэнне ўсходняй фiлалогii будзе каштаваць ахвотным 17 млн 700 тыс. рублёў, а рамана-германскай i класiчнай фiлалогii — 15 млн 600 тыс. рублёў.

На прыродазнаўчых факультэтах, механiка-матэматычным факультэце i ФПМI кошты навучання вагаюцца ад 14 млн 160 тыс. рублёў да 16 млн 320 тысяч. Самым дарагiм з iх з'яўляецца бiялагiчны факультэт, дзе кошт навучання перавышае
16 мiльёнаў. А на гiстарычным факультэце за год навучання студэнтаў папросяць заплацiць ад 14 млн 160 тысяч да 14 млн 880 тысяч рублёў — зноў-такi ў залежнасцi ад спецыяльнасцi.

Надзея НIКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.