Вы тут

Праваслаўная духоўнасць — фундамент жыцця нашых народаў


Канструктыўная пазіцыя Рускай праваслаўнай царквы дапамагае нашым людзям захоўваць вернасць адзіным гістарычным караням і добрым запаветам продкаў, заявіў учора на сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і прадстаяцелямі памесных праваслаўных цэркваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта з'яўляецца моцнай падмогай тым інтэграцыйным працэсам, якія развіваюцца на постсавецкай прасторы, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Адзіная вера, у аснове славянскіх культур, збліжае нас і робіць зразумелымі адзін аднаму. Ніякія граніцы не могуць раздзяліць тое глыбокае адзінства, якое вынікае з нашай гісторыі". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі народ свята шануе і захоўвае веру продкаў на працягу стагоддзяў, колькасць вернікаў у краіне пастаянна ўзрастае.

1375185267858_30-241111

Прэзідэнт падзякаваў Патрыярху Кірылу і прадстаяцелям памесных праваслаўных цэркваў за іх ініцыятыву завяршыць урачыстыя мерапрыемствы ў гонар юбілейнай даты Хрышчэння Русі ў беларускай сталіцы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўпершыню ў гісторыі ў Беларусі сустракаюць кіраўнікоў і прадстаўнікоў усіх памесных праваслаўных цэркваў. "І тое, што высокія іерархі разам з нашым народам святкуюць вялікую гістарычную дату, сведчыць аб вялікай ролі праваслаўнай духоўнасці ў жыцці беларусаў", — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, заходняя цывілізацыя перажывае глыбокі крызіс маралі і духоўнасці. "Не проста фінансавы або эканамічны разлад, а вельмі глыбокі крызіс маралі і духоўнасці. І настаў ён у тую эпоху, калі прамысловасць і тэхналогіі зрабілі неверагодны скачок, які, здавалася, можа забяспечыць дабрабыт усяму чалавецтву", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Але менавіта цяпер стала зразумела, што не хлебам адзіным будзе жывы чалавек, што не толькі матэрыяльныя даброты з'яўляюцца вызначальнымі для спакою і працвітання людзей. Само жыццё прымушае нас зноў рабіць выбар, шукаць непахісныя духоўныя арыенціры, вызначаць сістэму каштоўнасцяў", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Паводле слоў Прэзідэнта, беларусы, выбіраючы свой шлях развіцця, абапіраюцца на гуманістычныя каштоўнасці хрысціянства, якія, на думку кіраўніка дзяржавы, сталі маральным фундаментам нармальнага цывілізаванага грамадства і стасункаў у ім.

"Калісьці вельмі мудра адзначыў свяціцель Ціхан Задонскі

: "Як агню ўласціва саграваць, вадзе арашаць, святлу прасвятляць, так веры жывой уласціва праяўляцца ў добрых справах". Гэтыя словы не страчваюць сваёй актуальнасці і ў наш час, каб процістаяць бездухоўнасці і бяздумнаму спажывальніцтву, каб выхоўваць дастойных людзей. І тут вялікі прастор для дзейнасці як рэлігійных, так і дзяржаўных арганізацый", — лічыць Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем падкрэсліў той факт, што паміж свецкай і духоўнай уладай у Беларусі ўстанавіліся па-сапраўднаму партнёрскія адносіны. 10 гадоў таму было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзяржавай і Беларускай праваслаўнай царквой.

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у сваю чаргу звярнуў увагу, што святкаванне 1025-годдзя Хрышчэння Русі з'яўляецца ўнікальнай падзеяй. Паводле яго слоў, у час святкавання 1000-годдзя Хрышчэння Русі быў іншы настрой у людзей. Ён адзначыў вялікія перамены, якія адбыліся ў Беларусі за 25 гадоў. "Сёння мы ўсе ўжо іншыя. І тыя, хто 25 гадоў таму яшчэ прадчуваў, сёння можа сведчыць, што праваслаўная вера нясе ў сабе духоўную сілу, якая з'яўляецца фундаментам не толькі асабістага, сямейнага жыцця, але і жыцця народаў", — адзначыў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі.

"Той духоўны фундамент, які быў закладзены 1025 гадоў таму, з'яўляецца агульным для ўсіх народаў — нашчадкаў князя Уладзіміра, Кіеўскай Русі, і гэты агульны фундамент і ёсць самае галоўнае і асноўнае, што павінна ляжаць у аснове нашага ўзаемадзеяння, у аснове нашай інтэграцыі, — лічыць Патрыярх Кірыл. — Мы ўпэўнены, што калі гэты фундамент будзе пакладзены ў тым ліку і ў аснову нашай інтэграцыі, калі на гэтым фундаменце будзе вырастаць "будынак" будучага, яго не змыюць ніякія ліўні і не знішчаць ніякія землетрасенні, гэты "будынак" вытрымае выпрабаванне часам".

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.

Грамадства

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук: Марым аб брыльянтавым вяселлі

Уладзімір Мішчанчук — заслужаны артыст БССР, дэкан тэатральнага факультэта БДАМ, прафесар.

Грамадства

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

«Сацыяльная зніжка» — каму і на што? Як купіць прадукты танней на 10 %

На зніжку могуць разлічваць пенсіянеры, шматдзетныя сем’і.