Вы тут

"Віцебск старажытны, праваслаўны"


У Віцебску адкрылася фотавыстава, прысвечаная 1025-й гадавіне хрышчэння Русі. Аўтар здымкаў — протаіерэй Аляксандр Захараў.

Падчас адкрыцця выставы першым наведвальнікам нагадалі, што ў межах Полацкага княства,

у склад якога ўваходзіў і Віцебск, хрысціянства сцвердзілася ў канцы Х стагоддзя. Ужо ў 992 г. была ўтворана Полацкая праваслаўная епархія — царкоўная акруга, якой правілаў біскуп. Аўтар прац — протаіерэй Аляксандр Захараў — любіць свой горад і захапляецца яго прыгажосцю. Ён лічыць, што асаблівае хараство надаюць храмы, бо ў храмах адлюстравана душа народа. Народ іх заўсёды ствараў з радасцю і натхненнем. Яго фатаграфіі незвычайныя тым, што цэрквы старажытнага Віцебска паказаны з высокіх кропак горада. Месцамі здымак для Аляксандра Захарава з'яўляюцца званіца Успенскага сабора, вежы ратушы і аблвыканкама, вышынныя будынкі Віцебска.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?