Вы тут

Абуць у лапці? Лёгка!


У бліжэйшую суботу ў Дрыбіне пройдзе чарговы фестываль народнай творчасці "Дрыбінскія таржкі" — ужо трэці па ліку. Галоўнай "разынкай" святочнага фэсту-кірмашу стане дэманстрацыя менавіта мясцовых вырабаў — валёнак і лапцяў. Дзякуючы майстрам Дрыбіншчыны, тэхналогія вырабу гэтых экалагічных відаў "народнага" абутку не толькі добра захавалася, але і ўзята пад ахову дзяржавы, як гісторыка-культурная каштоўнасць. Вялікую калекцыю лыкавых пляцёнак рыхтуюць да таржкоў майстры Дома рамёстваў вёскі Кароўчына, будуць там і вырабы народнага майстра, члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Ларысы Залікоўскай (на фотаздымку).

1375361474630_main1big

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?