Вы тут

Навесці парадак з цэнаўтварэннем у будаўнічай галіне


Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч патрабуе ад дзяржаўных органаў выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб навядзенні парадку з цэнаўтварэннем у будаўнічай галіне. Аб гэтым кіраўнік урада заявіў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаўся праект канцэпцыі новай будаўнічай палітыкі Беларусі, перадае БелТА.

"Трэба заканчваць вольніцу (у цэнаўтварэнні. — Заўвага БелТА), якая сёння ёсць, — запатрабаваў Міхаіл Мясніковіч. — Прыняты ўказ, у адпаведнасці з якім мы павінны працаваць у фактычных цэнах, цэнах сённяшняга дня, а не прымяняць нейкія каэфіцыенты пераліку, даліку". Паводле слоў прэм'ер-міністра, будаўнікі "сфарміравалі нейкі свой абмежаваны свет, свае індэксы, што, безумоўна, выклікае вельмі сур'ёзнае нездавальненне як у юрыдычных, так і ў фізічных асоб, якія звяртаюцца да паслуг будаўнічага комплексу".

Асаблівую ўвагу Міхаіл Мясніковіч звярнуў на пытанні ўзмацнення адказнасці ў будаўнічай сферы.

"Сёння вялікая частка праблем будаўнічага комплексу звязана з нездавальняючай работай заказчыка. У план падрадных работ уключаюцца аб'екты зусім не гатовыя, без праектна-каштарыснай дакументацыі, з недастатковым або частковым фінансаваннем, — канстатаваў прэм'ер-міністр. — У выніку мы маем незадавальненне заказчыкам і прэтэнзіі з боку насельніцтва". На думку прэм'ер-міністра, Мінбудархітэктуры пусціла гэта пытанне на самацёк. У выніку праграмы фарміруюць або трэсты, самастойна, у пошуках больш выгаднага заказу, або выканкамы. "Гаррайвыканкамы фарміруюць праграмы і пасля адыходзяць ад адказнасці, якая ўскладаецца выключна на будаўнікоў", — сказаў ён.

"Я зусім не спрабую апраўдаць нізкую якасць работ будаўнікоў, невыкананне тэрмінаў, але ўсё гэта пачынаецца з таго, наколькі аб'ект гатовы да правядзення будаўніча-мантажных работ, — дадаў прэм'ер-міністр. — Часам атрымліваецца так, што акт дзяржаўнай камісіі аб прыёмцы аб'екта ў эксплуатацыю па часе супадае з дакументам аб зацвярджэнні праектна-каштарыснай дакументацыі на гэту будоўлю".

Асобна Міхаіл Мясніковіч спыніўся на пытаннях будаўнічага кантролю і нагляду. "У нас у краіне функцыі падраднай дзейнасці аддзелены ад пытанняў будаўнічага кантролю і нагляду. Але наколькі аб'ектыўныя гэтыя дзве структуры, якія ажыццяўляюць названыя функцыі? — паставіў пытанне кіраўнік урада. — Напрошваецца прыклад нейкага савецкага ўзору дзяржбуду, дзе былі цэны, каштарысы, будаўнічы кантроль і будаўнічы нагляд. У выніку ўсё гэта размыта, раздзелена, і, урэшце, мы цэлымі камісіямі шукаем там вінаватых".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?