Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Больш за 22 тыс. японцаў пацярпелі ад спякоты

Больш за 22 тыс. японцаў былі дастаўлены ў бальніцы з цеплавымі ўдарамі ў ліпені. Гэта рэкордны паказчык за перыяд з 2008 года, паведаміла пажарнае ўпраўленне краіны, якое таксама выконвае функцыі "хуткай дапамогі". Усяго з 1 па 28 ліпеня ў бальніцы былі дастаўлены з перагрэвам 22363 чалавекі. З іх амаль 48% — людзі, старэйшыя за 65 гадоў, 13,4% — дзеці ад 7 да 17 гадоў. Многія з іх атрымалі цеплавыя ўдары ў душных памяшканнях, часцей за ўсё — у сябе дома. На думку ўлад, некаторыя з загінулых прынцыпова не ўключалі кандыцыянеры з эканоміі. Усяго за першыя два тыдні месяца па ўсёй краіне загінулі 44 чалавекі.

Іран адгукнуўся на паведамленні аб новых ЗРК

"Што тычыцца комплексаў "Антэй-2500", то пакуль гэта толькі словы. Ніякіх дамоўленасцяў не дасягнута і ніякіх перамоў не вядзецца", — заявіў пасол Ірана ў Маскве Махмуд Рэза Саджадзі. Раней паведамлялася, што Масква, каб урэгуляваць зрыў здзелкі па С-300, прапанавала Тэгерану ЗРК "Антэй".

Якія жанчыны часцей хварэюць на рак?

Рост чалавека звязаны з шэрагам фактараў, якія вызначаюць рызыку раку. Сюды ўваходзяць гены, харчаванне, уплыў навакольнага асяроддзя. Усё гэта ўздзейнічае ў дзяцінстве, калі закладваюцца тэмпы росту, піша USА Tоdау. У апошнім даследаванні росту аналізаваліся даныя 21 тыс. жанчын 50-79 гадоў з адным і больш інвазіўным ракам. Асноўная ідэя ў тым, што некаторыя генетычныя асаблівасці, якія даюць вялікі рост, таксама могуць садзейнічаць узнікненню гэтага захворвання. У высокіх людзей шмат клетак у целе, органы буйней, што павялічвае рызыку мутацый. Так, рызыка расце з кожнымі дадатковымі 10 сантыметрамі, гаворыцца ў справаздачы Універсітэта Ешыва. У прыватнасці, рызыка меланомы, раку грудзей, яечнікаў, тоўстай кішкі і эндаметрыя падскоквае на 13-17%, а нырак, шчытападобнай залозы, крыві і прамой кішкі — на 23-29%. Гэтая сувязь актуальная для жанчын, якія перажылі менапаўзу, і для мужчын. Затое, паводле незалежных даследаванняў, вялікі рост абараняе ад інсультаў і хвароб сэрца.

Краіны Балтыі і Польшча дамовіліся аб стварэнні міжнароднай чыгункі

Падрыхтоўка да рэалізацыі праекта міжнароднай чыгуначнай магістралі "Рэйл Балтыка" выйшла на фінішную прамую — краіны Балтыі і Польшча дамовіліся аб стварэнні прадпрыемства, якому трэба будзе каардынаваць работы па прасоўванні праекта.

Сумеснае прадпрыемства спачатку будзе належаць тром краінам Балтыі, аднак дэкларацыя пакіне для Польшчы і Фінляндыі магчымасць далучыцца да ўдзелу ў ім. Чыгункі краін Балтыі з-за адсутнасці вузкай каляіны пакуль інтэграваныя толькі на ўсход. Паводле задумы, міжнародны праект "Рэйл Балтыка" забяспечыць хуткасныя (да 240 км/г) чыгуначныя зносіны ад Хельсінкі да Варшавы і далей да Берліна на захадзе, у перспектыве да Адрыятыкі на поўдні. Чакаецца, што праект вузкай каляіны да Варшавы будзе рэалізаваны да 2023 г.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?