Вы тут

Магілёў і Бранск у "Славянскім коле"


Новы турыстычны маршрут аб'яднае гістарычныя і культурныя славутасці памежных абласцей.

Стварэнне такога маршруту прадугледжвае праграма партнёрства Бранскай і Магілёўскай абласцей

, якую днямі падпісалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік і губернатар Браншчыны Мікалай Дзенін. Планы распісаны на два гады: супрацоўніцтва плануецца ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, культуры і турызму. Абодва бакі зацікаўлены ў стварэнні сумесных вытворчасцяў. Напрыклад, у Бранску зацікавіліся магчымасцямі адкрытага акцыянернага таварыства "Магілёўліфтмаш", таму што многія ліфты ў расійскім абласным цэнтры падлягаюць замене. Магілёўскі завод "Строммашына", паводле паведамленняў бранскіх інфармацыйных рэсурсаў, паставіць тэхналагічнае абсталяванне для будаўніцтва камбіната керамічных будаўнічых матэрыялаў у Бранску. Увогуле знешнегандлёвы абарот Бранскай і Магілёўскай абласцей склаў летась каля 87 мільёнаў долараў і павялічыўся амаль удвая.

Ілона ІВАНОВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?