Вы тут

Беларуская АЭС: у Астравец запрашаецца літоўская грамадскасць


17 жніўня 2013 года ў інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭС у горадзе Астравец (у 12.00) адбудзецца сход літоўскай грамадскасці і спецыялістаў па абмеркаванні справаздачы аб Ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) Беларускай АЭС. Абмеркаванне будзе праводзіцца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі камітэта па выкананні канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце (канвенцыя Эспа).

Са справаздачай АУНА можна будзе азнаёміцца на літоўскай, рускай і англійскай мовах.

Для грамадзян Літвы, якія выказалі жаданне ўзяць удзел у сходзе, Пасольствам Беларусі ў Літве будзе забяспечана бясплатная візавая падтрымка, а таксама дастаўка ўдзельнікаў мерапрыемства з пагранічнага перахода "Каменны Лог" у горадзе Астравец і назад.

"Я думаю, што Беларусь робіць па-сяброўску, па-суседску. У нас у Літве ўзнікае шмат пытанняў у сувязі з будаўніцтвам атамнай станцыі ў Астраўцы. У тым ліку і па прычыне недастатковай інфармаванасці. Спадзяёмся, што ў час гэтага абмеркавання будуць дадзены вычарпальныя адказы на хвалюючыя пытанні", — сказаў карэспандэнту "Звязды" доктар сацыяльных навук Іонас Велівіс.

"Добра, што беларусы, запрашаючы прадстаўнікоў літоўскай грамадскасці ў Астравец, робяць гэта адкрыта і добразычліва. Справаздачу АУНА пераклалі на літоўскую мову, выдаюць бясплатныя візы, забяспечваюць транспартам, ствараюць магчымасць загадзя праз інтэрнэт задаваць пытанні і пасылаць каментарыі па гэтай справаздачы ў дырэкцыю будаўніцтва атамнай электрастанцыі або Пасольству Беларусі ў Літве", — падзяліўся з карэспандэнтам "Звязды" мастак і мастацтвазнаўца Альбертас Вайдыла.

Літоўская прэса ў цэлым таксама прыхільна сустрэла беларускую ініцыятыву адкрытага дыялогу.

Вітаўтас ЖЭЙМАНТАС,

уласны карэспандэнт "Звязды" ў Літве.

г. Вільнюс.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.