Вы тут

Грудное кармленне як прафілактыка раку


Сёння стартуе Сусветны тыдзень груднога кармлення. Штогод мерапрыемства праходзіць больш як у 120 краінах свету, у тым ліку ў Беларусі.

Уплыў груднога кармлення на здароўе і развіццё дзяцей добра вывучаны. Наўрад ці хоць адзін спецыяліст аспрэчыць той факт, што грудное малако з'яўляецца ідэальным харчаваннем для немаўлят, забяспечвае іх усімі неабходнымі рэчывамі і абараняе ад небяспечных захворванняў. Некаторыя замежныя вучоныя даказалі ўзаемасувязь груднога кармлення і здароўя жанчыны, працяглай лактацыі і зніжэння рызыкі развіцця дыябету, гіпертэнзіі, павышанага ўзроўню халестэрыну, метабалічнага сіндрому і кардыяваскулярных захворванняў. Ёсць і даныя аб тым, што кормячыя матулі лягчэй вяртаюцца да сваёй ранейшай вагі, чым тыя, што не пачынаюць грудное кармленне.

Грудное кармленне зніжае рызыку раку, у тым ліку анкалагічных захворванняў рэпрадуктыўнай сістэмы. Амерыканскія вучоныя сцвярджаюць, што рызыка ўзнікнення раку грудзей зніжаецца ў кормячых маці на 25 працэнтаў.

Акрамя таго, лактацыя змяншае рызыку ўзнікнення анкалагічных захворванняў маткі і яечнікаў.

А вось пытанне аптымальнай працягласці лактацыі з пункту гледжання здароўя маці пакуль абмяркоўваецца. Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе карміць дзяцей грудным малаком да 2 гадоў і больш (разам з належным прыкормам). Аднак аўстралійскія вучоныя ўстанавілі, што на лактацыю траціцца каля 30 працэнтаў сутачнай патрэбы жанчыны ў энергіі, а гэта больш, чым траціцца на падтрымку мазгавой дзейнасці. Спецыялісты кафедры акушэрства, гінекалогіі і рэпрадуктыўнага здароўя Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі мяркуюць, што працягваць грудное кармленне больш за 1 год немэтазгодна. Цяжарнасць і лактацыя ўсё ж такі звязаны са стратамі арганізмам кальцыю, што павялічвае рызыку развіцця астэапарозу. Таму кормячая маці павінна праводзіць прафілактыку гэтага захворвання. Дзіця ж у год ужо гатова атрымліваць іншую ежу. А яго матулі неабходна аднавіць сілы. Ахвяраваць здароўем маці не варта. Паняцці "здароўе маці" і "здароўе дзіцяці" — непадзельныя.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.