Вы тут

Лаос — важны партнёр у Паўднёва-Усходняй Азіі


Беларусь гатова пашыраць супрацоўніцтва з Лаосам у розных сферах, заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Цюмалі Сайнясонам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Як адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы, ва ўмовах цяперашняй глабалізацыі ў свеце ўжо не прынята гаварыць аб геаграфічнай аддаленасці тых ці іншых краін. Прэзідэнт Беларусі канстатаваў, што тавараабарот паміж краінамі зусім невялікі, а таму неабходна актывізаваць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах. "Для гэтага ёсць сур'ёзная аснова. З боку беларусаў абсалютна няма ніякіх прадузятасцяў адносна лаоскага народа. У нас вельмі цёплыя пачуцці адносна вашай краіны. На гэтай аснове трэба выбудоўваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка адзначыў добрыя перспектывы развіцця ўзаемадзеяння ў галіне навукі і адукацыі, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і па іншых напрамках, якія цікавяць лаоскую дзяржаву і грамадства. Прымяняльна да рэалізацыі сумесных праектаў абмяркоўвалася і развіццё супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Па выніках перагавораў кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь настроена на рэзультатыўнае супрацоўніцтва з Лаосам: "Мы заявілі аб тым, што разглядаем Лаос у якасці важнага партнёра ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі і настроены на самае канструктыўнае і рэзультатыўнае супрацоўніцтва з гэтай краінай. У нас ёсць што прапанаваць адзін аднаму", — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

У сваю чаргу Цюмалі Сайнясон падкрэсліў, што ў Лаосе Беларусь лічаць блізкім сябрам. Ён адзначыў эканамічнае развіццё Беларусі і рост дабрабыту народа, выказаўшы ўпэўненасць у добрых перспектывах развіцця супрацоўніцтва. "У нас адбылася грунтоўная размова і абмен думкамі. Сустрэча праходзіла ў дружалюбнай атмасферы і дала добрыя вынікі. У будучым мы павінны пашырыць супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", — сказаў Цюмалі Сайнясон. Цюмалі Сайнясон таксама запрасіў Аляксандра Лукашэнку зрабіць афіцыйны візіт у Лаос. Па выніках перагавораў бакі падпісалі пакет дакументаў аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».