Вы тут

Нарошчваць адносіны па ўсіх напрамках


Беларусь і Кітай поўныя рашучасці нарошчваць адносіны па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву "Сіньхуа", дадзенаму напярэдадні афіцыйнага візіту ў КНР, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы перайшлі ў галіну стратэгічнага партнёрства, стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — І хачу сказаць галоўнае. Мы поўныя рашучасці — яно так і будзе — нарошчваць гэтыя адносіны, пашыраць аб'ём гэтых адносін: ад гандлю да гуманітарнага супрацоўніцтва". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта асноўная мэта яго візіту ў КНР.

"Ну і потым, настаў час нам з Сі Цзіньпінам абмеркаваць тыя праблемы, якія могуць узнікнуць у сувязі з тым, што адбываецца ў свеце. Нам трэба падумаць аб далейшай стратэгіі нашага супрацоўніцтва, вырашыць шэраг тактычных праблем, якія, безумоўна, будуць уплываць на стратэгію адносін паміж Беларуссю і Кітайскай Народнай Рэспублікай", — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

1375448273693_16-43111

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.