Вы тут

"Базар" скончыўся, "базар" працягваецца


Учора завяршылася афіцыйная частка фестывалю №1 у нашай краіне. Але ж "базар" працягваецца! Як ні дзіўна, але ж такое, бадай, бывае толькі на радзіме "базару".

На канцэрт урачыстага закрыцця ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар ў Віцебску" ў Летні амфітэатр запрасілі шмат "зорак". Сярод іх Ларыса Доліна, Леанід Агуцін, Анжаліка Варум, Таццяна Буланава, Пётр Дранга, Аляксандр Коган, Вольга Кармухіна, Наталля Падольская, Уладзімір Праснякоў, Мікіта Праснякоў, Цімур Радрыгез, Юлія Савічава, Пётр Ялфімаў, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч і іншыя.

1375448274598_16-44

Па традыцыі выступілі уладальнікі Гран-пры ХХІІ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2013" і ХІ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2013" і іншыя.

Цуд, але ж пасля развітальных акордаў "базар" працягваецца. У прыватнасці, сёння ў Летнім амфітэатры адбудзецца бенефіс Вілі Токарава. Вядучая — Ілона Бранявіцкая. Каля 22:00 сёння ж адбудзецца гала-канцэрт "Шансон-ТБ" прадстаўляе".

А заўтра завершацца на фэсце "Тэатральныя сустрэчы-2013" . Канцэртная зала "Віцебск" стане месцам паказу спектакля па творы Уільяма Гібсана "Двое на арэлях" з удзелам Рыгора Анціпенкі і Таццяны Арнтгольц. А вечарам, у 20:00, у Летнім амфітэатры будзе правіць баль "РОК-Панарама". Удзельнікі гэтага шоу: Сяргей Мазаеў і група "Маральны кодэкс", Вольга Кармухіна, Максім Пакроўскі і гурт "Ногу свело" (Расія).

У Віцебску працягваюць працаваць горад майстроў, вернісаж мастакоў, розныя вулічныя атракцыёны. "Базар" працягваецца!

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.