Вы тут

Цёплае надвор'е з дажджамі


Аб гэтым паведаміў учора ў час відэабрыфінгу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, перадае карэспандэнт БелТА.

У будныя дні месцамі па рэспубліцы будуць ісці кароткачасовыя дажджы і грымець навальніцы. У выхадныя дні дажджоў стане больш, установіцца больш халаднаватае надвор'е.

У сераду, 17 ліпеня, у начныя гадзіны паветра прагрэецца да 7-14 градусаў са знакам плюс, днём чакаецца ад плюс 17 па паўночным усходзе да плюс 24 градусаў па поўдні краіны.

У чацвер, 18 ліпеня, ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе плюс 7-14 градусаў, днём будзе ад 20 да 25 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе рэспублікі будзе цяплей — тут сіноптыкі абяцаюць да плюс 27 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».