Вы тут

Грошы на дарогах пачала збіраць электроніка


З першых гадзін першага жніўня стартавала камерцыйная эксплуатацыя электроннай сістэмы BеlTоll, з дапамогай якой здзяйсняецца спагнанне платы за праезд па некаторых дарогах Беларусі. За некалькі гадзін электронным "касірам" на дарогах было сабрана больш за 600 млн рублёў з кіроўцаў-карыстальнікаў сістэмы новага нацыянальнага праекта. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка.

Ён адзначыў, што пры падтрымцы зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання інвестар — аўстрыйская кампанія Kарsсh TrаffісСоm АG — рэалізаваў праект па стварэнні электроннай сістэмы збору платы за праезд па аўтадарозе Беларусі BеlTоll у кароткія тэрміны. Зараз платнымі ў такім фармаце сталі 815 км дарог краіны.

Мінтранс і аўстрыйская кампанія паўтара года вялі сумесную працу па рэалізацыі інвестпраекта, якая ўключае падрыхтоўку нарматыўнай базы, праектаванне і непасрэдна стварэнне сістэмы. Намеснік міністра адзначыў, што праект вельмі складаны з прычыны яго навізны, абмежаванасці па часе рэалізацыі, а таксама неабходнасці стварэння вялікай колькасці спадарожных нарматыўна-прававых дакументаў. "Праект з'яўляецца адным з найважнейшых для Міністэрства транспарту і камунікацый з прычыны перспектыўнасці яго далейшага развіцця", — звярнуў увагу Аляксей Аўраменка.

У чацвер да дзевяці раніцы карыстальнікам беларускіх дарог было перададзена больш за 49 тыс. бартавых прылад, што дапамагаюць кіроўцам ажыццяўляць электронную аплату. У цэлым было заключана звыш 32 тыс. здзелак або аперацый, паведаміў галоўны аператыўны дырэктар Kарsсh TrаffісСоm АG Эрвін Топлак.

Нагадаю, што ў Беларусі з 1996 года і да гэтага часу дзейнічала адна платная аўтадарога — М1/Е30, зборы за перамяшчэнне па якой спаганяліся ў ручным рэжыме ў чатырох пунктах, размешчаных на трасе. Для разлікаў вадзіцелі былі вымушаны спыняцца. "Сістэма BеlTоll прыйшла на змену ручнога збору платы за праезд, бо з'яўляецца сучасным і надзейным рашэннем у гэтай галіне", — канстатаваў намеснік міністра.

На першым этапе платнымі сталі асобныя ўчасткі аўтамабільных трас M-2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск, M-3 Мінск —Віцебск, M- 4 Мінск — Магілёў, M-5 / Е 271 Мінск — Гомель і M-6 / Е 28 Мінск — Гродна — мяжа Польшчы (Брузгі). Гэта таксама датычыцца ўсяго працягу аўтамагістралі М-1/Е30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расіі (Рэдзькі).

У адпаведнасці з указам № 426 ад 27 верасня 2012 года ад дарожных збораў вызваляюцца транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі краін Мытнага саюза, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 т. Бясплатна змогуць праехаць мапеды і матацыклы, зарэгістраваныя ў Беларусі, колавыя трактары і самаходныя машыны, транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння, а таксама транспарт, што выкарыстоўваецца ў мэтах забеспячэння абарона-
здольнасці і правапарадку. Не трэба будзе плаціць кіроўцам маршрутак для гарадскіх перавозак пасажыраў, аўтамабіляў, якія ўжываюцца для аказання меддапамогі, ліквідацыі надзвычайных сітуацый або перавозак грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Беларусі і іншых краін.

1375449225989_1

Электронная сістэма збору платы дзейнічала ў Беларусі з 1 ліпеня 2013 года ў рэжыме тэхнічнай эксплуатацыі. Яна заснавана на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях, якая дазваляе выконваць разлік без неабходнасці прыпынку транспартных сродкаў.

Аўстрыйская кампанія Kарsсh TrаffісСоm АG, якая выступае ў якасці інвестара, усяго накіруе больш за 267 млн еўра на рэалізацыю праекта стварэння ў Беларусі сістэмы BеlTоll. Інвестдагавор прадугледжвае, што пасля здачы інвестарам у эксплуатацыю кожнай чаргі абсталявання яно прымаецца ва ўласнасць Беларусі. На рэалізацыю першага этапу (усяго плануецца чатыры) было накіравана каля 120 млн еўра.

На думку Эрвіна Топлака, пачатак функцыянавання BеlTоll у Беларусі было вельмі паспяховым пры параўнанні папярэдняга вопыту стварэння аналагічных сістэм у іншых краінах.

Эрвін Топлак распавёў, што на ўчарашнюю раніцу на платных дарогах выяўлена каля 340 парушальнікаў (прыкладна 10% ад агульнай колькасці). "Мы сутыкаемся з тым, што дастаткова вялікая колькасць транспартных сродкаў не абсталявана належным чынам", — прызнаў ён, дадаўшы, што сёння гэта "вельмі тыповыя паводзіны людзей", якія не прадугледзелі ўстаноўку бартавых прылад загадзя.

Галоўны аператыўны дырэктар выказаў здагадку, што на працягу наступных дзён колькасць парушэнняў паменшыцца, бартавыя прылады будуць атрыманы кіроўцамі і размешчаны на аўтамабілях.

— Укараненне электроннай сістэмы спагнання збораў за праезд па аўтадарозе Беларусі BеlTоll дазволіць павялічыць сумы збораў у бюджэт за перамяшчэнне па платных трасах. Такое меркаванне падчас прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да ўводу ў камерцыйную эксплуатацыю BеlTоll, выказаў учора начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Яўген Ракала.

Была адна платная дарога — М1/Е30. "Сумы збору на ёй у папярэднія гады былі ў межах 65 млн еўра. Цяпер пералік платных дарог пашыраны, а памер існуючых тарыфаў вышэй за ранейшыя", — адзначыў кіраўнік кіравання. Старая сістэма мела 4 пункты ручнога збору аплаты. "Яна і BеlTоll — гэта абсалютна розныя рэчы па прынцыпе і падыходам спагнання збораў", — канстатаваў спецыяліст. Раней плата за праезд па М1/Е30 ажыццяўлялася пры перасячэнні аўтамабілем пункта, тады не пераследаваўся прынцып аплаты пройдзенай адлегласці. BеlTоll мае 56 пунктаў збору платы — гэта так званыя парталы над дарогай, якія размеркаваны на сегменты. Калі аўтаўладальнік праязджае той ці іншы сегмент, з яго спаганяецца плата за рэальны кіламетраж.

Яўген Ракала падкрэсліў, што грошы будуць накіроўвацца ў дзяржаўны бюджэт. "Мэтай стварэння новай сістэмы было павялічыць нашу прыбытковасць. Адпаведна, мы чакаем і павелічэння фінансавання ў дарожную гаспадарку. Наша задача — палепшыць стан не толькі платных аўтадарог, але і наогул усёй рэспубліканскай сеткі", — заўважыў ён.

Акрамя таго, кіраўнік упраўлення звярнуў увагу на тое, што інвестыцыйны дагавор, заключаны з Kарsсh TrаffісСоm АG, перш за ўсё камерцыйны праект. Сістэма будавалася без удзелу бюджэтных рэсурсаў. "Па дагаворных абавязацельствах на працягу трох гадоў мы абавязаны кампенсаваць інвестару выдаткі на стварэнне інфраструктуры АГС-сістэмы. Гэтыя грошы будуць выплачвацца з тых сум, што збіраюцца за праезд па дарогах у межах дзеяння новай сістэмы", — растлумачыў Яўген Ракала.

Спецыялісты ўпэўнены, што стварэнне Нацыянальнай сістэмы электроннага збору платы за праезд па дарогах Беларусі з'яўляецца ўзаемавыгадным праектам дзяржаўнай структуры і прыватнага сектара міжнароднага бізнесу.

Сяргей Куркач.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.