Вы тут

Закон Рэспублікі Беларусь


Прыняты Палатай прадстаўнікоў 17 красавіка 2013 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі 3 мая 2013 года

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2009 года "Аб электронным дакуменце і электронным лічбавым подпісе" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 15, 2/1665) наступныя змяненні і дапаўненні:

1. У артыкуле 7 словы "і ўстановамі Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "архіўнай справы і справаводства, дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі".

2. У артыкуле 10:

абзац чацвёрты выключыць;

абзац пяты лічыць абзацам чацвёртым.

3. У артыкуле 11:

пасля абзаца пятага дадаць артыкул абзацамі наступнага зместу:

"ажыццяўляе рэгуляванне ў сферы функцыянавання Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь (далей — Дзяржаўная сістэма кіравання адкрытымі ключамі) у межах паўнамоцтваў, дадзеных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляе рэгуляванне пытанняў, звязаных з прызнаннем сапраўднасці электронных дакументаў, створаных у іншаземных дзяржавах;";

абзац шосты лічыць абзацам восьмым.

4. У артыкуле 12:

у назве артыкула словы "і ўстаноў Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "архіўнай справы і справаводства, дзяржаўных архіўных устаноў";

у абзацы першым словы "і ўстановы Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "архіўнай справы і справаводства, дзяржаўныя архіўныя ўстановы";

у абзацы трэцім словы "дзяржаўны нагляд" і "аб архіўнай справе і справаводстве" замяніць адпаведна словамі "кантроль" і "ў сферы архіўнай справы і справаводства".

5. У частцы першай артыкула 21 словы "Ведамаснае", "аб архіўнай справе", "ведамаснае" і "ведамасным" замяніць адпаведна словамі "Часовае", "у сферы архіўнай справы і справаводства", "часовае" і "часовым".

6. У артыкуле 27:

пасля часткі другой дадаць артыкул часткай наступнага зместу:

"Распаўсюджванне адкрытых ключоў дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый ажыццяўляецца праз Дзяржаўную сістэму кіравання адкрытымі ключамі.";

часткі трэцюю—пятую лічыць адпаведна часткамі чацвёртай—шостай;

з часткі пятай словы "арганізацыямі, у тым ліку пастаўшчыкамі паслуг, і індывідуальнымі прадпрымальнікамі" выключыць.

7. У частцы другой артыкула 28 словы "чацвёртай і пятай" замяніць словамі "пятай і шостай".

8. Артыкул 29 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"Артыкул 29. Дзяржаўная сістэма кіравання адкрытымі ключамі

Дзяржаўная сістэма кіравання адкрытымі ключамі прызначана для забеспячэння магчымасці атрымання ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі і фізічнымі асобамі інфармацыі аб адкрытых ключах і іх уладальніках у Рэспубліцы Беларусь і ўяўляе сабой сістэму ўзаемазвязаных і акрэдытаваных у ёй пастаўшчыкоў паслуг.

Асноўнымі функцыямі Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі з'яўляюцца:

рэгістрацыя ўладальнікаў асабістых ключоў;

выданне, распаўсюджванне і захоўванне сертыфікатаў адкрытых ключоў і спісаў адазваных сертыфікатаў адкрытых ключоў;

стварэнне і суправаджэнне баз даных дзеючых і адазваных сертыфікатаў адкрытых ключоў;

унясенне сертыфікатаў адкрытых ключоў у базу даных дзеючых сертыфікатаў адкрытых ключоў;

забеспячэнне даступнасці баз даных дзеючых і адазваных сертыфікатаў адкрытых ключоў;

адкліканне сертыфікатаў адкрытых ключоў;

дакладнае пацвярджэнне прыналежнасці адкрытага ключа пэўным арганізацыям або фізічнай асобе;

захоўванне картак адкрытых ключоў.

Сертыфікаты адкрытых ключоў, выдадзеныя ў Дзяржаўнай сістэме кіравання адкрытымі ключамі, абавязковыя да прымянення пры абарачэнні электронных дакументаў ва ўсіх дзяржаўных інфармацыйных сістэмах, а таксама ў іншых інфармацыйных сістэмах, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана.

Парадак функцыянавання Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі вызначаецца Палажэннем аб Дзяржаўнай сістэме кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь, якое зацвярджаецца Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Акрэдытацыю пастаўшчыкоў паслуг у Дзяржаўнай сістэме кіравання адкрытымі ключамі і кантроль за выкананнем умоў акрэдытацыі ажыццяўляе Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Умовы акрэдытацыі пастаўшчыкоў паслуг у Дзяржаўнай сістэме кіравання адкрытымі ключамі, парадак правядзення акрэдытацыі і ажыццяўлення кантролю за выкананнем яе ўмоў устанаўліваюцца Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь забяспечвае ўзаемадзеянне Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі з пастаўшчыкамі паслуг іншаземных дзяржаў.".

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнаму цэнтру пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 2, якія ўваходзяць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь
А. Лукашэнка

20 мая 2013 года, г. Мінск.

№ 27—З

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?