Вы тут

Прызнанне таленту


Імі сталі народны мастак Беларусі, скульптар Іван Міско за серыю твораў манументальнага мастацтва, народны мастак Беларусі Гаўрыла Вашчанка за цыкл жывапісных твораў і мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хора імя Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі за канцэртныя праграмы, выкананыя ў Беларусі і Расіі.

Усяго на ўдзел у змаганні за прэмію Саюзнай дзяржавы ад Беларусі было пададзена больш за 10 заявак. Але на калегііМіністэрства культуры было вырашана, што толькі тры з'яўляюцца найбольш вартымі.

— Трэба ўлічваць, што крытэрыі адбору для ўдзелу вельмі жорсткія, — адзначае першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ. — Справа ў тым, што некаторыя прадстаўленыя для разгляду заяўкі альбо былі аформлены не ў адпаведнасці з патрабаваннямі, альбо, напрыклад, мелі састарэлыя звесткі. Такія заяўкі, вядома, прымаць мы не маглі. Кандыдатамі, вылучанымі ад нашай краіны, мы вельмі ганарымся і спадзяёмся, што іх творчыя дасягненні не застануцца незаўважанымі.

1375788211581_6-40

1375788211581_6-40

 

Цікава, што ад расійскага боку ў змаганні за прэмію бяруць удзел 8 намінантаў. Таму, здавалася б, цалкам дарэчным было ўзгадаць пра колькасць ды якасць. Але прэміі, конкурсы і фестывалі з'явы такія неадназначныя. Ніколі не ведаеш, чаму ў спісе ўдзельнікаў аказалася тое ці іншае прозвішча. У любым выпадку ўсе беларускія намінанты людзі вядомыя, з рэпутацыяй і відавочнымі дасягненнямі.

Ппрэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва прысуджаецца за творы мастацтва, якія зрабілі вялікі ўнёсак ва ўмацаванне стасункаў братэрства, сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі — удзельніцамі Саюзнай дзяржавы.

Выглядае вельмі лагічным, што з беларускага боку намінантамі на прэмію сталі людзі сталага пакалення,з вялікім жыццёвым вопытам. Для іх, як для нікога, творчыя стасункі з братнім народам з'яўляюцца сапраўды вельмі важнымі.

— Музыка адлюстроўвае жыццё людзей. Я з задавальненнем бяруся за народныя песні, таму што ў іх гучыць сэнс, гісторыя народа, чалавечыя перажыванні. Музыку трэба разумець, каб па-сапраўднаму любіць, — перакананы мастацкі кіраўнік народнага хора імя Цітовіча Міхаіл ДРЫНЕЎСКІ. — Расія — гэта нашы браты і сёстры, таму ў нашым рэпертуары шмат рускіх народных песень, якія вельмі любяць беларусы. Намінацыя на прэмію — гэта вынік зробленага хорам за 60 гадоў існавання. Я ў ім адпрацаваў таксама нямала — 45 гадоў. Таму гэта вельмі прыемна і шаноўна.

З расійскага боку на прэмію намінаваны, напрыклад, пісьменнік Барыс Косцін, аўтар гісторыка-дакументальных кніг пра С. Полацкага, Рагнеду і Уладіміра. Адна з яго кніг выдадзена ў Мінску А таксама вядомыя ў Беларусі мастацкія дзеячы, народныя артысты СССР Уладзімір Зельдзін і Юрый Башмет, кампазітары Уладзімір Бяляеў і Сяргей Цярханаў, паэты Уладзіслаў Арцёмаў і Мікалай Траццякоў. Упершыню ў гісторыі прэміі сярод намінантаў аказалася мастацтвазнаўца. Ёй стала гісторык архітэктуры Інеса Слюнькова (артыкул пра яе — у сённяшнім нумары "Звязды") за серыю даследаванняў праваслаўнай архітэктуры Беларусі. Ад Расіі таксама намінаваны калектыў мастакоў таварыства "Паўлапасадская хустачная мануфактура".

— Стасункі паміж Расіяй і Беларуссю як былі, так і будуць умацавацца, — упэўнена заяўляе Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ. — Беларускія дзеячы мастацтва як рабілі, так і будуць рабіць вялікія ўнёскі ў развіццё культуры Расіі, і наадварот. Узгадайма хаця бУладзіміра Мулявіна, які быў рускім, ансамбль "Харошкі", у якога мастацкі кіраўнік з Расіі, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Аляксандра Анісімава...

Раней лаўрэатамі прэміі ад Беларусі станавіліся драматург Аляксей Дудараў, пісьменнік Іван Шамякін, мастакі Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі, акцёр Расціслаў Янкоўскі, дырыжор Міхаіл Фінберг.

Нагадаем, што прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва ўручаецца раз у два гады з 2002 года. Сёлета ў верасні адбудзецца пасяджэнне рады Саюзнай дзяржавы, на якім вызначаць, хто будзе вылучаны на званне лаўрэата (усяго іх будзе тры). Імёны пераможцаў арганізатары назавуць напрыканцы года. А ўрачыстае ўзнагароджанне адбудзецца, па традыцыі, падчас "Славянскага базару ў Віцебску" ў наступным годзе.

Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».