Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Зялёны чай супраць дзіцячага раку

Экстракт зялёнай гарбаты здольны разбурыць ракавыя клеткі ў новаўтварэннях у дзяцей. Прычым ён працуе нават у тым выпадку, калі хіміятэрапія перастала быць эфектыўнай. Доктар Арацыа Віторыя з Дзіцячага ракавага інстытута Аўстраліі мяркуе, што мадыфікаваны антыаксідант катэхін забівае 50% клетак нейрабластомы ўсяго за тры дні. Гэта пацвярджаюць лабараторныя эксперыменты. А нядаўна Віторыя атрымаў прэмію, якую ён плануе ўкласці ў даследаванне супрацьракавага агента. Нейрабластома — самая распаўсюджаная форма раку сярод маленькіх дзяцей. Шанцы выжыць вельмі малыя. Пры гэтым ракавыя клеткі даволі хутка развіваюць устойлівасць да стандартных лекаў. Дарэчы, апроч супрацьракавых уласцівасцяў, кацехін здольны зніжаць узровень "шкоднага халестэрыну". Гэта даказалі амерыканскія спецыялісты. Аказваецца, экстракт гарбаты памяншае ступень ўсмоктвання халестэрыну ў кішэчніку.

У Малдове Rоshеn прызналі бяспечнай

Эксперты Малдовы прыйшлі да высновы, што прадукцыя ўкраінскай кандытарскай фабрыкі Rоshеn не ўяўляе небяспекі для спажыўцоў. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі міністр сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Малдовы Васіль Бумакоў. Раней Расспажыўнагляд увёў забарону на пастаўкі ў Расію прадукцыі кампаніі Rоshеn, заявіўшы, што яе кандытарскія вырабы "не адпавядаюць заяўленым параметрам".

З донарамі ў Латвіі будуць разлічвацца значкамі?

Здача крыві ў Латвіі ў бліжэйшыя гады, хутчэй за ўсё, стане цалкам бясплатнай. Пра гэта, як перадае Mіхnеws, заявіла супрацоўніца Дзяржаўнага цэнтра донараў крыві Наталля Гайле. Адмова ад платы звязана з тым, што Латвія далучылася да еўрапейскай праграмы бясплатнага донарства. Зараз, як адзначае партал, донар атрымлівае кампенсацыю ў памеры трох латаў (прыкладна чатыры еўра). Здаваць кроў, згодна з правіламі, можна тры-чатыры разы на год. Акрамя кампенсацыі, донар таксама мае права на выхадны.

Украіна ўводзіць утылізацыйны падатак на аўтамабілі

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў законы аб уводзе ўтылізацыйнага падатку на аўто і ўтылізацыю машын.

Пра гэта сведчыць інфармацыя, размешчаная на сайце Вярхоўнай Рады Украіны. Вярхоўная Рада раней прыняла законы аб утылізацыйным падатку, памер якога для канкрэтнага транспартнага сродку разлічваецца з улікам базавых ставак і карэкціруючых каэфіцыентаў, прывязаных да аб'ёму рухавіка і ў залежнасці ад таго, новы транспартны сродак або стары. Базавая стаўка падатку для легкавых машын складае 5,5 тыс. грыўняў (каля 680 долараў), на іншыя транспартныя сродкі (аўтобусы, грузавыя, грузапасажырскія аўтамабілі або спецаўтамабілі) — 11 тыс. грыўняў (каля 1375 долараў). Украінскія вытворцы вызваляюцца ад выплаты падатку пад гарантыі стварэння ўтылізацыйных магутнасцяў. З крытыкай гэтай ініцыятывы ўжо выступіў Еўрасаюз, які выказаў надзею, што Украіна зробіць усё магчымае для таго, каб закон не ўступіў у сілу.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.