Вы тут

Жыць, нягледзячы ні на што!


...Мусіць, ніхто з тых, хто нарадзіўся ў 1918-м, лёгкім жыццём пахваліцца не зможа. Няпростыя часы перажывала краіна, а значыць, вельмі не проста было і людзям. Асабліва — жанчынам, асабліва ў вёсцы... Але ж яны — ні тады, ні цяпер — не мелі звычкі скардзіцца. Яны нястомна працавалі і верылі ў лепшае, нягледзячы ні на што, выхоўвалі дзяцей...

1375788228364_212

У Марыі Аляксандраўны Мурашка з вёскі Рэпеншчына Браслаўскага раёна

іх пяцёра. А яшчэ — восем унукаў, дзевяць праўнукаў, тры прапраўнукі... Так атрымалася, што лёс параскідаў іх па белым свеце. Але ж радня (і тая, што жыве ў далёкіх Англіі ды Ірландыі, і тая, што ў Латвіі, Літве ды Расіі, і тая, вядома ж, што ў Беларусі)стараецца як мага часцей бываць дома — у мамы, у бабулі. Бо яна заўсёды і ўсіх чакае, бо яна заўсёды і ўсім рада! Бо яна, нягледзячы на свой вельмі паважаны ўзрост, не страціла любові і цікавасці да жыцця. З маладосці навучылася ткаць, і цяпер ва ўсіх яе нашчадкаў ёсць бабуліны творы — набожнікі, настольнікі, пакрывалы, ручнікі; умела вязаць, і ўсе яе сямейнікі дагэтуль носяць самыя цёплыя рукавічкі і шкарпэткі!

Зрэшты, без спраў яна не любіць сядзець і зараз. Суседзі часцяком бачаць Марыю Аляксандраўну... у гародзе, куды яна ходзіць не толькі для таго, каб палюбавацца кветкамі. Трэба ж прасачыць, як расце цыбуля, як агуркі...

Штодня чакае жанчына і пошту, бо пастаянна выпісвае і да апошняга радка чытае "Звязду" — карыстаецца яе парадамі сама і многае раіць іншым.

А таму сёння менавіта праз гэтае выданне мы хацелі б павіншаваць нашу самую лепшую ў свеце мамачку, бабулю і прабабулю з 95 годдзем! Здароўя табе, родная! Бадзёрасці і аптымізму!

А яшчэ:

Жадаем быць заўжды багатай,

Багатай шчасцем і здароўем,

Спакоем, радасцю ў сям'і,

Сябрамі вернымі, любоўю...

І ўсім прыгожым на зямлі!

Нізкі паклон табе за ўсё, што ты зрабіла для нас! Жыві, калі ласка, доўга!

Твае родныя.

Р.S. Без сумневу: самае вялікае дасягненне газеты — гэта яе падпісчыкі. Вельмі прыемна, што сярод іх і Марыя Аляксандраўна Мурашка! А таму далучаемся да ўсіх віншаванняў, якія прагучаць сёння, і зычым моцнага здароўя. Усё астатняе, як падалося, у чалавека ёсць?

Звяздоўцы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.