Вы тут

Колькі складаюць наяўныя рэсурсы маладых беларускіх сем'яў?


У Беларусі ў першым квартале гэтага года наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку, у якую ўваходзяць людзі ва ўзросце да 31 года, склалі Br6 млн. у месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — Br6,1 млн., у сельскіх населеных пунктах — Br5,3 млн. Аб гэтым сведчаць звесткі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак, праведзенага ў маі гэтага года з мэтай вывучэння ўмоў жыцця, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

 

Доля хатніх гаспадарак, якія складаюцца з маладых людзей, з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў да Br1 млн. складала 8 працэнтаў, ад Br1 млн. да Br1,5 млн. — 11,8 працэнта, ад Br1,5 млн. да Br2 млн. — 21,5 працэнта, ад Br2 млн. да Br3 млн. — 27,4 працэнта, ад Br3 млн. да Br4 млн. — 14,1 працэнта, больш як Br4 млн. — 17,2 працэнта.

Паводле інфармацыі выбарачнага абследавання, у сярэднім за месяц першага квартала гэтага года спажывецкія расходы хатніх гаспадарак, якія складаюцца з людзей ва ўзросце да 31 года, склалі Br4,8 млн., у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — Br5 млн., у сельскіх населеных пунктах — Br3,8 млн.

Расходы на харчаванне ў агульнай структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак у студзені — сакавіку гэтага года былі 37,7 працэнта, на алкагольныя напоі 2,2 працэнта, на тытунёвыя вырабы — 1,5 працэнта, на адзенне, абутак, тканіны — 9,8 працэнта, на жыллё — 7,8 працэнта, у тым ліку на жыллёва-камунальныя паслугі — 4,5 працэнта, на мэблю, прадметы бытавога прызначэння — 7,7 працэнта, на ахову здароўя — 2,6 працэнта, на транспарт і сувязь — 14,5 працэнта, на адукацыю, культуру, адпачынак і спорт — 9,1 працэнта, на іншыя тавары і паслугі — 7,1 працэнта.

Наяўныя рэсурсы — гэта грашовыя сродкі хатніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, атрыманых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

Спажывецкія расходы — гэта грашовыя расходы хатніх гаспадарак на харчаванне, на куплю алкагольных напояў, нехарчовых тавараў і аплату паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі і страхавыя ўзносы, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, не звязаныя са спажываннем, а таксама расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і накапленнем (уклады ў банкі, купля нерухомай маёмасці, замежнай валюты і да т. п.).

Загаловак у газеце: Наяўныя рэсурсы маладых беларускіх сем'яў складаюць у сярэднім Br6 млн у месяц

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.