Вы тут

ІНВЕСТЫЦЫІ: НЕ ЧАКАННЕ, А СТВАРЭННЕ ДЛЯ ІХ УСІХ УМОЎ


Закон Рэспублікі Беларусь "Аб інвестыцыях", які ўступае ў сілу ў студзені будучага года і заменіць дзеючы пакуль што Інвестыцыйны кодэкс, уносіць сур'ёзныя змены ў існуючую сістэму прававога рэгулявання інвестыцыйнай дзейнасці. Пра гэта ўчора ішла гаворка на брыфінгу для журналістаў у Міністэрстве эканомікі.

Закон "Аб інвестыцыях", паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцый Мінэканомікі Сяргей Вайцяхоўскі, павінен стаць асновай для стварэння новага механізму прыцягнення інвестыцый, паколькі існуючыя падыходы з часам сталі патрабаваць карэкціроўкі. Закон дэкларуе, што дзяржава гатова не на словах, а з дапамогай заканадаўчых асноў і гарантый забяспечваць неабходны прыток укладанняў у эканоміку.

Новы закон, які, дарэчы, ствараўся ў цесным супрацоўніцтве з экспертамі Міжнароднай фінансавай карпарацыі,

а таксама са спецыялістамі з ЗША, Швецыі і Аўстрыі, пералічвае асноўныя прынцыпы прыцягнення інвестыцый, якія адпавядаюць міжнароднай практыцы: вяршэнства права, роўнасць айчынных і замежных інвестараў, добрасумленнасць і разумнасць ажыццяўлення інвестыцый, а таксама забеспячэнне аднаўлення парушаных правоў і законных інтарэсаў, судовую абарону. Надзвычай важна, што пры ажыццяўленні інвестыцый прызнаецца прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права.

Асаблівасцямі Закона "Аб інвестыцыях" з'яўляецца дэталізацыя правоў інвестараў, істотна пашыраны пералік магчымых інвестыцый. Паводле новага дакумента, інвестары пры неабходнасці змогуць вырашаць спрэчныя пытанні ў міжнародных арбітражных інстанцыях.

Знайшла ў новым дакуменце адлюстраванне і такая сусветная тэндэнцыя, як магчымасць прыцягваць рабочую сілу з-за мяжы. Цяпер інвестары змогуць пры неабходнасці працаўладкоўваць замежных грамадзян і асоб без грамадзянства для ажыццяўлення працоўнай дзейнасці ў нашай краіне.

Нават самае дасканалае заканадаўства не з'яўляецца гарантыяй таго, што не можа наступіць выпадак, калі ўзнікне пытанне нацыяналізацыі або рэквізіцыі (канфіскацыі). Таму прадугледжана, што нацыяналізацыя магчыма толькі па матывах грамадскай неабходнасці і пры ўмове своечасовай і поўнай кампенсацыі кошту маёмасці, якая нацыяналізуецца. Вельмі істотна, што парадак і ўмовы нацыяналізацыі, а таксама выплаты кампенсацыі вызначаюцца ў кожным выпадку асобным законам. Гэта, на думку распрацоўшчыкаў, таксама вельмі важнае новаўвядзенне.

Сяргей Вайцяхоўскі падкрэсліў, што да ўступлення новага закона ў дзеянне ў краіне будзе выканана вялікая работа па прывядзенні ў адпаведнасць з ім існуючай заканадаўчай базы.

Ён адзначыў таксама, што сёлета ў краіне назіраецца прыток замежных інвестыцый: пры прагнозе на год у 2 мільярды долараў з пачатку года рэальны сектар, сельская гаспадарка і фінансавая сфера ўжо атрымалі 1,5 мільярда.

Пятро РАМАНЧУК.

Выбар рэдакцыі

Культура

Кастусь Качан: Калі б не стаў мастаком, гэта было б не жыццё, а пакуты

Кастусь Качан: Калі б не стаў мастаком, гэта было б не жыццё, а пакуты

Ён рыхтуецца прадставіць выстаўку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Грамадства

Мінпрацы — пра зарплаты бюджэтнікаў

Мінпрацы — пра зарплаты бюджэтнікаў

Спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў анлайн-рэжыме адказалі на некаторыя пытанні, звязаныя са змяненнем умоў аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый з 1 студзеня 2020 года.

Спорт

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Малады батутыст Іван Літвіновіч: Я зламаў сківіцу сваім жа каленам

Як хлопец з Вілейкі абыгрывае славутых кітайцаў.