Вы тут

"Беллегпрам": шлях да рэнтабельнасці


На базе прадпрыемстваў "Белвест" і "Марка" плануецца стварыць холдынгі. Праекты нарматыўных актаў ужо на стадыі дапрацоўкі. Пра гэта паведаміў учора Сяргей Місурагін, першы намеснік кіраўніка канцэрна "Беллегпрам". Пакуль падрабязнасці інтэграванага падыходу невядомыя, але пра дамінантную ролю названых прадпрыемстваў сцвярджаць можна. Захады арганізаваць абутковыя холдынгі рабіліся яшчэ летась у лістападзе. Аднак на той момант гэтыя праекты ажыццявіць было немагчыма.

Сітуацыя са стварэннем трыкатажнага холдынга прасцейшая, чым з абутковым. На стадыі аб'яднання — "Світанак", "Купалінка", "КІМ" і "Брэсцкі панчошны камбінат"

. Наконт "дзяржаўнасці" апошняга зараз узнікаюць сур'ёзныя сумневы: на 79% прадпрыемства стала прыватным. Два буйныя інвестары маюць дыяметральна розныя погляды на бізнес-планаванне. Дзеля вырашэння складанага становішча "Беллегпрам"намагаецца перадаць долю "Брэсцкага панчошнага камбіната" "Світанку".

Сяргей Місурагін адказаў таксама на пытанні наконт павелічэння на складах запасаў прадукцыі, удзельны кошт якой дасягае двух трыльёнаў долараў. Плануецца кардынальна знізіць запасы да чацвёртага квартала, у тым ліку праз рэкламныя акцыі і дапамогу арганізацый Мытнага саюза. Паводле яго слоў, гэтая праблема хоць і з'яўляецца пастаяннай, але мае сезонны характар. Так, пік запасаў прадукцыі на складах заўжды прыпадае на першае ліпеня, але з пачаткам жніўня можна смела канстатаваць іх істотнае зніжэнне. Беларусы прыязджаюць з летняга адпачынку, збіраюць дзяцей у школу і, вядома ж, купляюць беларускае.

Купляюць беларускае не толькі беларусы. Больш як 50% прадукцыі "Беллегпрама" ідзе на экспарт. У першую чаргу маецца на ўвазе Расія, але ўзрастае і роля новых рынкаў. Айчынная вопратка і абутак распаўсюджваюцца ў Лацінскай Амерыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі.

19% ад агульнай колькасці складаюць непрыбытковыя прадпрыемствы, сярод якіх у першую чаргу Барысаўская і Баранавіцкая швейныя фабрыкі. Тым не менш, абсалютная большасць з'яўляецца рэнтабельнай. Так, бясспрэчнае лідарства замацавалася заАршанскім ільнокамбінатам. Для маштабнай рэканструкцыі апошняга знойдзены новыя крыніцы. Сёння прадпрыемства застаецца найлепшым экспарцёрам: за мяжу ідзе больш як 70% яго прадукцыі.

Летась вострая праблема Брэсцкага дывановага завода страціла актуальнасць. Прадпрыемства выжыла і зараз своечасова выдае заробкі. "Дываны з высокім ворсам чакаюць сваіх пакупнікоў", — адзначае Сяргей Місурагін.

Маргарыта СІДАР.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».