Вы тут

Заробкі ў педагогаў павысяцца, але і працаваць давядзецца больш


Як паведаміла прэс-служба беларускага ўрада, з 1 верасня заработная плата асобных катэгорый педагагічных работнікаў у нашай краіне павысіцца. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 6 жніўня 2013 года № 689.

Павышэнне тарыфных ставак складзе 25% і распаўсюдзіцца на настаўнікаў устаноў адукацыі, педагогаў дадатковай адукацыі ўстаноў адукацыі і іншых арганізацый, якім, у адпаведнасці з заканадаўствам, прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, выкладчыкам устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дзеянне пастановы № 689 распаўсюджваецца на бюджэтныя арганізацыі і іншыя арганізацыі, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.

Разам з тым, як удакладнілі ў Міністэрстве адукацыі,

з 1 верасня настаўнікам і педагогам дадатковай адукацыі будзе павялічана на 2 гадзіны штотыднёвая педагагічная нагрузка.

— У мэтах аптымізацыі колькасці штату педагагічных работнікаў, а таксама далейшага павелічэння заработнай платы і ўдасканалення структуры працоўнага часу было прынята рашэнне павысіць настаўнікам і педагогам дадатковай адукацыі норму педагагічнай нагрузкі з 18 да 20 гадзін у тыдзень, а выкладчыкам устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі — з 720 да 800 гадзін у год. Такім чынам, павышэнне заработнай платы ўзаемазвязана з павышэннем нормы педагагічнай нагрузкі на стаўку, — падкрэслілі ў галоўным адукацыйным ведамстве.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца ўстановы адукацыі, прадпісана накіроўваць сродкі, якія вызваляюцца ў выніку аптымізацыі дзяржаўных устаноў адукацыі і колькасці іх работнікаў, а таксама эканоміі іншых выдаткаў, прадугледжаных на адукацыю ў рэспубліканскім бюджэце на 2013 год, на павышэнне заработнай платы і стымуляванне працы педагагічных работнікаў.Абласным і Мінскаму гарадскому Саветам дэпутатаў рэкамендавана не скарачаць аб'ёмы бюджэтнага фінансавання адукацыі па выніках аптымізацыі дзяржаўных устаноў адукацыі і колькасці іх работнікаў.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.