Вы тут

Сітуацыя на валютным рынку ў першым паўгоддзі заставалася стабільнай


Аб гэтым, у прыватнасці, гаварылася на апошнім пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі.

Як адзначалася на пасяджэнні, грашова-крэдытная палітыка праводзіцца ў адпаведнасці з яе асноўнымі кірункамі на 2013 год. Галоўная мэта — зніжэнне інфляцыі да ўзроўню не больш за 12%. Другой важнай задачай з'яўляецца павелічэнне міжнародных рэзервовых актываў.

Спецыялісты Нацбанка адзначылі, што ва ўмовах адноснай збалансаванасці знешнегандлёвых плацяжоў і прыцягнення знешняга фінансавання ў эканоміку сітуацыя на валютным рынку ў першым паўгоддзі заставалася досыць стабільнай.

Разам з тым, у ліпені па меры ўскладнення сітуацыі з плацёжным балансам краіны, ростам дэвальвацыйных чаканняў і шэрагу іншых фактараў павялічыўся попыт на замежную валюту з боку насельніцтва і прадпрыемстваў, пачаўся адток рублёвых укладаў і іх пераафармленне ў валютныя дэпазіты. У выніку прынятых Нацыянальным банкам

своечасовых мер у сярэдзіне ліпеня гэтыя негатыўныя працэсы ўдалося спыніць, і сітуацыя на ўнутраным валютным рынку і рынку дэпазітаў да цяперашняга часу ў цэлым стабілізавалася.

Дынаміка золатавалютных рэзерваў фарміравалася з улікам стану знешняга гандлю, плацежнага балансу, пагашэння ўнутраных і знешніх валютных абавязацельстваў урада і Нацыянальнага банка, а таксама сітуацыі на сусветным фінансавым рынку. Пры гэтым прымаліся меры па нарошчванні золатавалютных рэзерваў з дапамогай прыцягнення чацвёртага і пятага траншаў стабілізацыйнага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, а таксама пакупкі Нацыянальным банкам замежнай валюты.

Дынаміка абменнага курсу беларускага рубля фарміравалася пад уплывам сітуацыі ў знешнім гандлі, на ўнутраным валютным рынку, а таксама з улікам сітуацыі на сусветным фінансавым рынку. Абменны курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка замежных валют за студзень — ліпень знізіўся на 1 працэнт.

Правядзенне працэнтнай і эмісійнай палітыкі было накіравана на ўмацаванне манетарнай стабільнасці. Нацыянальны банк з улікам запаволення інфляцыйных працэсаў на фоне захавання дадатнага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі, а таксама адносна ўстойлівай сітуацыі на ўнутраным валютным і дэпазітным рынках у першым паўгоддзі сёлета ажыццяўляў паступовае зніжэнне стаўкі рэфінансавання. З пачатку года яна была зменшана на 6,5 працэнтнага пункта і склала 23,5 працэнта гадавых. Па меры ўзмацнення напружанасці на валютным і дэпазітным рынках у летнія месяцы праўленне Нацыянальнага банка прыняло рашэнне аб нязменнасці стаўкі рэфінансавання ў ліпені. Прынятыя Нацбанкам у ліпені меры дазволілі ў цэлым стабілізаваць сітуацыю на дэпазітным рынку. У канцы ліпеня прыток тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў банкі аднавіўся.

Сяргей ПАЛІНІН

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.