Вы тут

Як сумясціць вучобу і працу?


Народная мудрасць гаворыць: калі раней студэнты вучыліся і падпрацоўвалі, то зараз яны працуюць і падвучваюцца. Сапраўды, з дылемай "праца-вучоба" рана ці позна сутыкаецца большасць навучэнцаў. Яно і зразумела: стыпендыі хапае хіба што на сціплае харчаванне без усялякіх далікатэсаў. А што рабіць тым, хто грызе граніт навукі, плацячы за гэта грошы? Багатыя бацькі, якія могуць утрымліваць свайго дарослага сына-студэнта чатыры-пяць гадоў, ёсць далёка не ва ўсіх...

Не так проста цяпер і з працай. Часам студэнту з-за розных праблем становіцца цяжка сумяшчаць працу і вучобу. Гэтае пытанне і цікавіла людзей падчас прамой тэлефоннай лініі з намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны Ігарам Старавойтавым.

— Заключыўшы кантракт, я ўладкавалася на працу, — гаворыць мінчанка Галіна. — Паралельна вучуся на дзённым аддзяленні вышэйшай навучальнай установы. Аднак з-за раскладу заняткаў магчымасць паўнавартасна працаваць знікла. З універсітэта я сысці не магу, але і на працы са мной кантракт не скасоўваюць. Што мне рабіць?

Сапраўды, у такую сітуацыю можа трапіць кожны студэнт. Расклад заняткаў мяняецца кожны семестр, а кантракт могуць заключыць і на год. Тады студыёзус воляй-няволяй вымушаны дамаўляцца з выкладчыкам аб наведванні яго пар з іншай групай у свой вольны час. Альбо пасля атрымаць праблемы здачы заліку экстэрнам, што таксама не лепшы варыянт.

— Працоўны кантракт са студэнтам не дае ніякіх патуранняў для датэрміновага звальнення, — каментуе сітуацыю Ігар Старавойтаў. — Заканадаўства тут не прадугледжвае льгот для навучэнцаў. Датэрмінова працоўную кніжку забраць можна. Аднак з боку наймальніка павінны быць высветлены парушэнні кантракта...

Між іншым, студэнты пачынаюць падпрацоўваць не толькі з-за жадання злезці з бацькоўскай шыі. Дастаткова ўзяць у рукі любую газету, дзе друкуюцца аб'явы аб вакансіях, ці адкрыць спецыялізаваны інтэрнэт-сайт па пошуку працы. І першае, што кінецца ў вочы, — у арганізацыях, дзе абяцаюць добрую зарплату, патрэбны людзі з вопытам працы па спецыяльнасці. Выключэнне складаюць хіба што грузчыкі, аднак перацягаць за змену сотні кілаграмаў у той жа прадуктовай краме пад сілу далёка не ўсім. А дзе ж гэты вопыт узяць, калі студэнт праводзіць пяць гадоў выключна ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях, а перайсці на завочнае аддзяленне — гэта ўжо зусім іншая навука.

Значыць, рашэнне пытання — як сумяшчаць працу і вучобу — па-ранейшаму застаецца ўласнай справай кожнага студэнта.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».