Вы тут

Яе вайна


Маёй бабулі 83 гады. Мне вельмі цікава слухаць яе ўспаміны пра сваё дзяцінства, маладосць. Бабулі было 11, калі пачалася вайна, і яна помніць шмат з таго, што адбывалася тады. "У сяле ўжо чулі, што ідуць немцы, глумяцца з людзей, расстрэльваюць, паляць хаты. Немцы ў нашай вёсцы вялікай шкоды не рабілі. Уласаўцы найгорш за ўсіх з людзей здзекаваліся. А яшчэ даставалася ад паліцаяў. Забіралі ўсё, што бачылі, выдавалі тых, хто пайшоў у партызаны. Так расстралялі сям'ю Дорахаў. Усіх — і малых, і старых.

У вёсцы нашай жылі ў той час тры сям'і яўрэяў. Гэтых людзей немцы знішчалі. Не мінула злая доля сем'і Яўрэмеля, Ошара і Бэрка. Аднойчы мужчын, што былі ў вёсцы, немцы некуды пагналі. А вечарам бацька расказаў, што тыя капалі яму. Туды сагналі яўрэяў з нашай вёскі і з Гарадка, дзе і расстралялі. Тым жа мужчынам загадалі і закопваць. Толькі адна дзяўчынка нейкім чынам засталася жывая. Некалькі дзён яна хавалася ў стажку за сялом. Прыходзіла двойчы і да нас, маці ёй паесці дасць, і яна зноў хаваецца. Прыйшоў аднойчы сусед, ды кажа: "Поля (маю прабабулю звалі Пелагея), не рызыкуй. Як даведаецца хто — усю сям'ю расстраляюць". Праз нейкі час немцы тую дзяўчынку ўсё ж знайшлі і забілі.

"Вядома, страшна было. Тры чалавекі з нашай сям'і ў Германію вывезлі. Там у гаспадароў служылі, розную работу выконвалі, пасля вайны вярнуліся. А паліцаі, як немцы адыходзілі, з імі пайшлі, ды там, у Германіі, і засталіся: баяліся помсты людской". Бабуля задумваецца і дадае: — "Не дай Божа, вам, дзеці, перажыць тое...".

Гэта, вядома, не ўсё, што расказвае бабуля мне пра вайну. Расказ яе кранае да глыбіні душы. Я ўяўляю яе, маленькую дзяўчынку, і таго немца, з аўтаматам, што спакойна страляе ў малое дзіця. Я ўяўляю, як яна есць тую скібачку хлеба, што дае ёй маці, і сябе — калі кожны дзень можна есці розныя прысмакі. Робіцца страшна і балюча. Балюча і крыўдна за сваё пакаленне. Мы не ведаем жахаў вайны, не ведаем голаду. Чарсцвеем, нашы душы пусцеюць ад раскошы, уседаступнасці. Колькі людзей загінула, каб мы жылі і радаваліся! А цяпер я нават не ўпэўнены, ці зможа наша моладзь так самаахвярна абараняць сваю Радзіму. Спадзяюся, што я памыляюся!

Іван Акуліч,
вучань Рамельскай СШ Столінскага раёна

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.