Вы тут

"Праблемныя" дамы — на сайт


Андрэй Кабякоў запатрабаваў размясціць на сайтах аблвыканкамаў інфармацыю па праблемных дамах да 12 жніўня

Падрабязная інфармацыя аб тэрмінах завяршэння будаўніцтва ўсіх праблемных дамоў у Беларусі павінна быць размешчана на сайтах абласных выканаўчых камітэтаў да 12 жніўня. Такое даручэнне даў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў на чарговым пасяджэнні рабочай групы па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон адзначыў, што не ўсімі аблвыканкамамі належным чынам выканана даручэнне рабочай групы па размяшчэнні графікаў уводу дамоў-даўгабудаў, зацверджаных губернатарамі абласцей Беларусі. "Яны спецыяльна ўхіляюцца ад гэтай адказнасці", — лічыць кіраўнік КДК.

1376400183935_10-39

Члены рабочай групы таксама пацвердзілі, што на тых сайтах аблвыканкамаў, дзе спісы ўжо размешчаны, інфармацыя практычна нечытэльная. Калі чалавек зойдзе на сайт азнаёміцца са спісамі праблемных дамоў, ён яго з цяжкасцю там знойдзе. У некаторых спісах ёсць прозвішчы адказных службовых асоб, але адсутнічаюць іх пасады, акрамя таго, няма нумароў тэлефонаў, па якіх можна з імі звязацца, а толькі тэлефон гарачай лініі, паведамілі начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Іна Мядзведзева і дырэктар навукова-праектна-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Будтэхнорм" Ігар Лішай.

"Тады неабходна запатрабаваць ад абласных выканаўчых камітэтаў да 12 жніўня выканання гэтага даручэння належным чынам, гэта значыць інфармацыя на сайтах павінна быць даступнай і змястоўнай. Акрамя таго, можна спасылкі на гэтыя спісы апублікаваць у друкаваных СМІ", — даручыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыня рабочай групы Андрэй Кабякоў.

Паводле яго інфармацыі, цяпер спісы дамоў, будаўніцтва якіх ажыццяўляецца з перавышэннем нарматыўных тэрмінаў, размешчаны на сайтах Магілёўскага, Гомельскага, Мінскага, Віцебскага і Брэсцкага аблвыканкамаў, а таксама на сайце Мінгарвыканкама. Гэта інфармацыя пакуль што адсутнічае на сайце Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.