Вы тут

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ


Фермеры ў знак пратэсту разбілі тысячы яек

Каля будынка падатковай службы ў Брэтані ўтварылася цэлае мора з пабітых яек. Такую незвычайную акцыю пратэсту здзейснілі французскія фермеры. Яны разбілі сто тысяч яек і такім чынам выказалі нязгоду з нізкімі цэнамі на сваю прадукцыю. Птушкагадоўцы выступаюць за скарачэнне вытворчасці яек у Францыі на 5%, каб павялічыць попыт і павысіць іх кошт. Выдаткі фермераў істотна павялічыліся з-за патрабаванняў Еўрасаюза, якія раней уступілі ў сілу. Яны прадугледжваюць утрыманне курэй-нясушак у клетках большага аб'ёму і павышанага камфорту. Паводле слоў бастуючых, вытворчасць тузіну яек абыходзіцца ў 0,95 еўра, у той час як іх рынкавы кошт складае ўсяго 0,75 еўра. Паведамляецца, што птушкагадоўцы не маюць намеру спыняць свае пратэсты. Яны пагражаюць разбіваць па 100 тысяч яек штодзень, што складае 5% ад штодзённага аб'ёму вытворчасці іх у Брэтані.

Японія павінна квадрыльён ен

Дзяржаўны доўг Японіі ўпершыню перавысіў адзнаку ў адзін квадрыльён ен. Агульная сума доўгу на канец чэрвеня гэтага года склала 1 квадрыльён 8 трыльёнаў 628 мільярдаў 100 мільёнаў ен (больш за 10,3 трыльёна долараў). Памер дзяржаўнага доўгу Японіі ўжо больш чым удвая перавышае ВУП краіны. Японія ўтрымлівае сумнае першынство па гэтым паказчыку сярод вядучых прамыслова развітых дзяржаў. Урад краіны рэгулярна абяцае ўтаймаваць хоць бы нарастанне доўгу, аднак выканаць гэтую задачу да гэтага часу не ўдаецца. У апошнія два гады рост доўгу толькі паскорыўся з-за вялікіх выдаткаў на аднаўленне краіны ад наступстваў разбуральнага землятрусу і цунамі 2011 года, якое спустошыла ўвесь паўночны ўсход Японіі.

У Германіі згарэў самалёт з курамі

У ноч на 9 жніўня ў аэрапорце Лейпцыга пры запуску рухавікоў загарэўся самалёт Ан-12 авіякампаніі "Украіна-Аэраальянс". На месца здарэння прыбылі 15 пажарных машын, аднак агонь хутка распаўсюдзіўся. Самалёт у выніку згарэў цалкам. Як паведамляецца, людзі, якія жывуць непадалёк ад аэрапорта, чулі выбухі. Ан-12 перавозіў жывых курэй. Усе птушкі ў выніку пажару загінулі, з членаў экіпажа ніхто не пацярпеў: людзі паспелі своечасова пакінуць паветранае судна.

У Аўстраліі самка кенгуру выратавала хлопчыка

Аўстралійская прэса абмяркоўвае навіну аб цудоўным выратаванні дзіцяці, якое заблукала ў мясцовым запаведніку Дып-Крык і было выратавана жывёлай. Хлопчык Сайман Кругер апынуўся ў глушы адзін пасля таго, як, захапіўшыся зборам кветак, занадта далёка адышоў ад сваіх бацькоў.

Калі тыя выявілі яго знікненне, тэрмінова звярнуліся па дапамогу. На пошукі дзіцяці было кінута каля 40 чалавек і два верталёты, якія "прачасалі" мясцовасць уздоўж і ўпоперак. Аднак знайсці хлопчыка ўдалося толькі праз суткі — прыкладна за 500 метраў ад таго месца, дзе ён згубіўся. Дзіця было жывым і здаровым, нягледзячы на тое, што правяло ноч пад адкрытым небам — цяпер у паўднёвым паўшар'і зіма і тэмпература паветра ноччу апускаецца месцамі да 6 градусаў. У такіх умовах хлопчык, апрануты толькі ў спартыўныя штаны і кофту, мог проста змерзнуць. Аднак тут яму на дапамогу прыйшоў незвычайны сябар — дзікая самка кенгуру. Паводле слоў Саймана, яна падышла да яго і стала есці сабраныя ім кветкі. Затым ён заснуў побач з жывёлай, якая сагрэла яго сваім целам.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.