Вы тут

Не вяртаюць "фантастычныя" працэнты


У Віцебску ўжо налічваецца больш за тысячу людзей, якія ўзялі ў доўг так званыя "хуткія" або "лёгкія" грошы (у фірмах крэдытавання) і не могуць іх вярнуць з выплатай гіганцкіх працэнтаў. Каб атрымаць некалькі мільёнаў рублёў, патрабуецца прадаставіць у кантору толькі пашпарт. А як потым грошы тыя вяртаць?

— Мы гэтую праблему зараз назіраем. У Віцебску, Оршы, Наваполацку выдаюць грошы людзям пад высокія працэнты. Толькі ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска ў першым паўгоддзі было пададзена на разгляд каля 1000 такіх спраў (аб невяртанні грошай. — Аўт.). Людзі атрымлівалі да 2 мільёнаў рублёў для вяртання з улікам працэнтаў — 2% у дзень. І такі працэнт толькі на працягу 2 месяцаў. Пры невяртанні потым ужо налічаецца 3% — штодня. І людзі, каб вырашыць фінансавую праблему, бяруць грошы ў такіх фірмах, але нярэдка пры гэтым не працуюць, а значыць, не маюць даходаў, — адзначыў Мікалай Хамічонак, старшыня Віцебскага абласнога суда.

Пры разглядзе такіх спраў у судовым парадку высвятляецца, што грамадзяне наогул мала ўяўляюць сабе, "з чым звязваюцца". У прыватнасці, не зусім разумеюць, якім чынам можна вяртаць грошы: калі і дзе плаціць — у банкаўскіх тэрміналах, на пошце...

Дарэчы, на ўзроўні кіраўніцтва Нацыянальнага банка Беларусі ўжо звярнулі ўвагу на дзейнасць такіх фінансавых кантор, на якія не распаўсюджваюцца патрабаванні як да банкаўскіх устаноў. На тое, што суграмадзяне не зусім разумеюць, што бяруць грошы пад фантастычныя працэнты. Пры гэтым фірмы-крэдыторы працуюць афіцыйна, не парушаючы закон. Высокі працэнт крэдытавання прыносіць бізнесменам добрыя дывідэнды. Па ацэнках спецыялістаў, у высокія працэнты крэдытавання закладваецца высокая рызыка невяртання грошай. Па некаторых падліках, да 30% крэдытаў першапачаткова лічацца "праблемнымі". На практыцы, як мяркуюць аналітыкі, не вяртаецца прыкладна кожны пяты хуткі крэдыт.

Што цікава, як правіла, крэдыторы не звяртаюцца хутка ў суд, калі зразумела, што чалавек не можа вярнуць грошы. У выніку набягаюць працэнты. А той, хто ўзяў грошы ў доўг, становіцца заложнікам сітуацыі. Хаця, вядома, ёсць прыклады, калі людзі прыйшлі па грошы, добра ведаючы, што наўрад ці іх вернуць...

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.