Вы тут

Адсутнасць рэгістрацыі — не перашкода для ўладкавання ў дзіцячы садок


Выбраць дашкольную ўстанову для свайго дзіцяці бацькі могуць як па месцы жыхарства сям'і, так і там, дзе ім будзе больш зручна. Напрыклад, побач з месцам працы любога з бацькоў. Як тлумачаць спецыялісты Міністэрства адукацыі, у нарматыўных прававых актах у сферы дашкольнай адукацыі адсутнічае норма па прадастаўленні дзіцяці месца ў садку толькі паблізу ад месца жыхарства. Адсутнасць у бацькоў або законных прадстаўнікоў дзіцяці рэгістрацыі па месцы фактычнага жыхарства таксама не можа быць падставай для таго, каб бацькам адмовілі ў пастаноўцы на ўлік дзіцяці, у якога ёсць патрэба ў атрыманні дашкольнай адукацыі.

Разам з тым, бацькам дзяцей дашкольнага ўзросту, якія пражываюць у мікрараёнах-новабудоўлях і раёнах з высокай шчыльнасцю жылой забудовы, лепш загадзя паклапаціцца аб атрыманні месца ў дзіцячым садку, таму што востры дэфіцыт месцаў у дашкольных установах актуальны менавіта для гэтых раёнаў.

Для пастаноўкі на ўлік трэба звярнуцца ва ўпраўленне або аддзел адукацыі па месцы знаходжання дашкольнай установы. Яшчэ падчас пастаноўкі на ўлік бацькі павінны заявіць спецыялісту, з якога ўзросту яны хочуць уладкаваць дзіця ў дзіцячы садок: у год, у два гады, у тры і гэтак далей.

Пры звароце ў орган адукацыі бацькі (законныя прадстаўнікі) дзіцяці абавязаны прадаставіць пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць іх асобу, і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

Для атрымання накіравання ў санаторны яслі-сад, санаторны дзіцячы сад бацькам (законным прадстаўнікам) неабходна прадаставіць заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі, а ў спецыяльную дашкольную ўстанову ці групу — заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Пастаноўка на ўлік дзяцей, якім патрабуецца месца ў дзіцячым садку, ажыццяўляецца ўнясеннем звестак пра дзіця ў спісы маючых патрэбу ў атрыманні дашкольнай адукацыі. Пастаноўка дзяцей на ўлік ажыццяўляецца круглы год у спецыяльна адведзеныя для гэтага дні і час, якія вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Улік вядзецца з дня звароту бацькоў.

Месцы дзецям у канкрэтнай установе адукацыі прадастаўляюцца па спісе ў парадку чарговасці і пры наяўнасці ў іх свабодных месцаў. У выпадку адсутнасці свабодных месцаў ва ўстанове, у якую бацькі жадаюць уладкаваць сваё дзіця, па іх згодзе дзіцяці можа быць прадастаўлена месца ў іншай установе дашкольнай адукацыі.

Кодэксам "Аб адукацыі" вызначаецца напаўняльнасць груп кожнай узроставай катэгорыі дзяцей. Напрыклад, у другой малодшай групе (ад 3 да 4 гадоў), сярэдняй (ад 4 да 5 гадоў) і старэйшай групах (ад 5 да 6 гадоў) напаўняльнасць не павінна перавышаць 20 выхаванцаў. Але ж насамрэч там, дзе адчуваецца востры дэфіцыт дашкольных устаноў, гэты нарматыў не заўсёды вытрымліваецца.

Большасць дашкольных устаноў працуе пяць дзён у тыдзень. Рэжым дашкольнай установы ўстанаўліваецца заснавальнікам па запытах бацькоў: ён можа складаць ад 2 да 7 гадзін, 10,5 гадзіны, 12 гадзін, а можа быць і кругласутачным.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».