Вы тут

Прыстанак для рамантыка


Такое ўяўленне дае першая выява Мірскага замка, вядомая сёння

1376404780860_1

Яна належыць мастаку Кануту Русецкаму. Але імя гэта беларусам трэба ведаць не толькі таму, што ён намаляваў Мірскі замак. Хоць у кантэксце той выставы, якая размясцілася ў паўночна-ўсходняй вежы Мірскага замка, найбольш прыцягальны адзін. Мірскі замак у ім паказаны вельмі рамантычна — і ёсць магчымасць выяву ХІХ стагоддзя параўнаць з тым, што ўяўляе замак у стагоддзі ХХІ. Такая магчымасць застаецца яшчэ да канца жніўня, пакуль будзе доўжыцца выстава: "Наваградскі край вачыма Канута Русецкага", падрыхтаваная ў партнёрстве з бібліятэкай Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх.

1376404781759_2

27 графічных і акварэльных малюнкаў мастака ХІХ стагоддзя даюць уяўленне пра жыццё нашых прапрадзедаў: Русецкі іх ствараў у 1844—1846 гадах як адлюстраванне падарожжа, падчас якога ён наведаў Навагрудак, Нясвіж, Сноў, Мір. Мінулае жыццё, побыт нашых папярэднікаў, тое, як выглядалі гарады і мястэчкі тады, безумоўна, цікава: гэта погляд збоку на беларускае жыццё таго часу. Гэта погляд збоку, але ў нейкім сэнсе і знутры. Таму што Канут Русецкі — творца, які нарадзіўся ў Вільні, вучыўся ў Віленскім універсітэце, а пазней — і ў Еўропе (Парыжы і Рыме), але вярнуўся на радзіму і стаў настаўнікам для шматлікіх асоб, імёны якіх належаць у тым ліку і беларускай культуры. Самога Канута Русецкага можна называць літоўскім творцам, укладваючы ў гэта ўвесь яго шырокі гістарычны сэнс. Нездарма Іван Луцкевіч адну карціну набываў для Беларускага музея ў Вільні — на ім дзяўчына ў беларускім строі з вербамі. Твор так і застаўся ў Вільнюсе. Наогул вялікая частка прац Русецкага захоўваецца ў Літоўскім мастацкім музеі, яго творы ёсць і ў саборах Вільнюса. Але ёсць унікальная магчымасць пабачыць малюнкі майстра, прысвечаныя менавіта Беларусі.

Ларыса ЦІМОШЫК.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.